Храм арханёла Міхаіла (Менск)
храм | |
Храм арханёла Міхаіла
| |
2016 год
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | Фрунзэнскі раён, мікрараён Сухарава, вул. Янкоўскага, д. 2[1] |
Каардынаты | 53°52′52″ пн. ш. 27°26′19″ у. д. / 53.88111° пн. ш. 27.43861° у. д.Каардынаты: 53°52′52″ пн. ш. 27°26′19″ у. д. / 53.88111° пн. ш. 27.43861° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Менская |
Тып будынка | прыходзкая царква |
Заснавальнік | прыход арханёла Міхаіла |
Дата заснаваньня | 20 ліпеня 2013 (11 гадоў таму) |
Будаваньне | 5 лютага 2012—20 ліпеня 2013 |
Асноўныя даты: 18 ліпеня 1998 — заснаваньне прыходу
21 сьнежня 2000 — устаноўка часовага храма 30 верасьня 2012 — асьвячэньне прыбудовы | |
Будынкі: Храм арханёла Міхаіла • царква Ксеніі Пецярбурскай
| |
Прыбудоўкі | мучаніцаў Веры, Надзеі і Любові і іх маці Соф’і |
Апошні плябан | Ігар Галакаў |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Храм арханёла Міхаіла на Вікісховішчы |
Храм арханё́ла Міхаі́ла — хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, асьвечаны ў ліпені 2013 году ў Фрунзэнскім раёне Менску.
На 2019 год у царкве пры храме ладзілі набажэнства па-беларуску штомесяц у нядзелю[2].
Сьвятары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2019 годзе ў прыходзе арханёла Міхаіла ў Менску служылі:
- 2 пратаярэі — Ігар Галакаў і Генадзь Жураўскі;
- 4 ярэі — Аляксандар Шрамко, Георгі Лесюкоў, Віталь Малішэўскі і Зьміцер Маркін;
- 2 дыяканы — Вадзім Наўныка і Зьміцер Скварцоў[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 ліпеня 1998 году 20 прыхаджанаў заснавалі ў Менску прыход у гонар архістратыга Міхаіла. Яго старшынём абралі Ігара Галакава, старастай Аляксандра Несьцярчука, а скарбнікам Васіля Краева. 26 кастрычніка 1998 году прыход паставілі на ўлік. 21 сьнежня 2000 году побач са скрыжаваньнем вуліцаў Шаранговіча і Янкоўскага ў Фрунзэнскі раёне Менску разьмясьцілі часовы храм, які ярэй Ігар Галакаў асьвяціў 7 студзеня 2001 году. У 2002 годзе адчынілі нядзельную школу, а таксама ўтварылі сястрынства ў гонар дабраславёнай Матроны Маскоўскай (на 2019 год старэйшая сястра Лідыя Канапліцкая). У 2004 годзе ярэй Віталь заснаваў моладзевы асяродак для прагляду фільмаў. У 2008 годзе пры храме пачалі будаваць царкву ў гонар дабраславёнай Ксеніі Пецярбурскай, якую адчынілі ў 2009 годзе. 5 лютага 2012 году барысаўскі япіскап Веньямін асьвяціў падмурак храма. 30 верасьня 2012 году ён асьвяціў 7 званоў пабудаванай званьніцы і прыбудову ніжняга храма ў гонар сьвятых мучаніцаў Веры, Надзеі і Любові і іх маці Соф’і. 20 ліпеня 2013 году ён жа асьвяціў храм архістратыга Міхаіла, дзе на наступны дзень 1-е набажэнства ўзначаліў беларускі экзарх Філарэт[4].
12 красавіка 2015 году Аляксандар Шрамко правёў 1-е велікоднае набажэнства па-беларуску ў царкве пры храме арханёла Міхаіла. Прысутным раздалі 100 беларускамоўных «Сымбаляў веры»[5]. 29 кастрычніка 2018 году сьвятар прыходу Аляксандар Шрамко асьвяціў новую алею крыжоў у Курапатах на месцы масавага пахаваньня ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // Прыход арханёла Міхаіла ў Менску, 2019 г. Праверана 20 сьнежня 2019 г.
- ^ Зьміцер Панкавец. Мітрапаліт Павал спачатку скасаваў нядзельныя беларускамоўныя службы ў Сухараве, а пасьля вярнуў // Партал «Наша ніва», 28 лістапада 2018 г. Праверана 20 сьнежня 2019 г.
- ^ Клір (рас.) // Прыход арханёла Міхаіла ў Менску, 2019 г. Праверана 20 сьнежня 2019 г.
- ^ Гісторыя прыходу (рас.) // Прыход арханёла Міхаіла ў Менску, 2019 г. Праверана 20 сьнежня 2019 г.
- ^ Сяргей Гезгала. Першая беларускамоўная велікодная служба прайшла ў праваслаўнай царкве ў Сухараве // Газэта «Наша ніва», 13 красавіка 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2019 г.
- ^ Яна Запольская. У Курапатах асвяцілі новую алею крыжоў // Радыё «Рацыя», 30 кастрычніка 2018 г. Праверана 20 сьнежня 2019 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |