Эльзас
| Эльзас | |
| Alsace | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Францыя |
| Статус | культурны рэгіён[d] і гістарычная вобласьць[d] |
| Дата скасаваньня | 31 сьнежня 2015 |
| Насельніцтва (2013) | 1 859 869 |
| Шчыльнасьць | 225 чал./км² |
| Плошча | 8280 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 1424 м |
| Месцазнаходжаньне Эльзасу | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | CET (UTC+1) |
| Летні час | CEST (UTC+2) |
| Код ISO 3166-2 | FR-A |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Эльзас (па-француску: Alsace, па-нямецку: Elsass) — былы адміністрацыйны рэгіён і гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Меў межы на поўначы й усходзе зь Нямеччынай, на поўдні — са Швайцарыяй, на паўднёвым захадзе — з былым рэгіёнам Франш-Камтэ, на захадзе — з былым рэгіёнам Лятарынгія. Плошча 8280 км². Насельніцтва складала па стане на 2012 год 1 859 869 чалавек. Каля 40% жыхароў валодаюць эльзаскім дыялектам нямецкай мовы[1]. У склад рэгіёну ўваходзілі 2 дэпартамэнты: Ніжні Райн і Верхні Райн. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Страсбург (275 718 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Мюлюз (112 063 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Лятарынгіяй і Шампаньню-Ардэнамі ў склад новаўтворанага рэгіёну Гранд-Эст (Страсбург стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Віктар Шукеловіч. Як ў Францыі мяне здзівіў бел-чырвона- белы сцяг, трасянка і савецкая ўлада // 16 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эльзас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ірына Хадарэнка. Непаўторны Эльзас, або Дзе шукаць сэрца Еўропы
- Віктар Шукеловіч. Як у Францыі мяне здзівіў бел-чырвона- белы сцяг, трасянка і савецкая ўлада (фота)
| |||||||||||

