Рэймс (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Стад дэ Рэймс»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэймс
Stade de Reims.png
Поўная назва Stade de Reims
Заснаваны 1911
Горад Рэймс, Францыя
Стадыён Агюст Дэлён
Умяшчальнасьць: 21 684
Галоўны трэнэр Давід Гіён
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2017—2018 Ліга 2, 1 месца (павышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Рэймс» (па-француску: Stade de Reims) — францускі футбольны клюб, які грунтуецца ў Рэймсе. Клюб быў утвораны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парку Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery). Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Агюст Дэлён», які разьмешчаны ў межах гораду.

«Рэймс» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі францускага футболу, выйграўшы шэсьць чэмпіянатаў Францыі, два Кубкі Францыі, і пяць разоў станавіўся ўладальнікам Супэркубку Францыі. Клюб таксама мае добрыя вынікі на эўрапейскім узроўні, двойчы даходзячы да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1956 і 1959 гадох і атрымаўшы перамогу ў Лацінскім й Альпійскім кубках, у 1953 і 1977 гадох, адпаведна. Тым ня менш, з 1980 году назіраецца заняпад клюбу. «Рэймс» апошнія 30 гадоў пасьля таго правёў хістаючыся паміж Лігай 2 і Нацыянальным чэмпіянатам пасьля вылету з найвышэйшага дывізіёну ў сэзоне 1978—1979 гадоў. У 2012 годзе клюб здолеў вярнуцца ў першы дывізіён.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэймс» быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парку Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery) пад кіраўніцтвам маркіза Мэльк’ёра дэ Паліньяка, які пазьней працаваў у Міжнародным алімпійскім камітэце[1]. Клюб прыняў сваю цяперашнюю назву 18 чэрвеня 1931 году. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе футбол у Францыі атрымаў прафэсійны статус, «Рэймс» заставаўся аматарскім клюбам яшчэ да 1935 году пакуль не атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі, дзякуючы намаганьням шатляндзкага гульца клюбу Білі Эйткену, які быў сапраўдным лідэрам каманды. Клюб дасягнуў першага дывізіёну ўпершыню ў сэзоне 1945—1946 гадоў, які быў першым чэмпіянатам пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны. У тым жа годзе абаронца клюбу Рабэр Жанке атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную й падпісаў Ражэ Маршэ з «Алімпіку Шарлевіль-Мэзьер». Разам гэтыя два гульца апасьля сталі, бадай што, самымі вядомым гульцам клюбу за ўсю гісторыю.

«Рэймс» атрымаў сваю першую перамогу ў чэмпіянаце краіны ў 1949 годзе. Зорная каманда тады складалася з таленавітых абаронцаў Маршэ, Жанке й Армана Пэрвэрня, а таксама паўабаронцаў Альбэра Бато й Мішэля Леблёна, і трыё нападнікаў П’ера Флям’ё, П’ера Сынібальдзі й П’ера Біні. У тым розыгрышы клюб апярэдзіў свайго найбліжэйшага суперніка клюб «Ліль» толькі на адзін пункт. У наступным сэзоне клюб атрымаў перамогу ў Кубку Францыі перамогшы парыскі «Расінг» у фінале зь лікам 2:1. Пасьля сэзону галоўны трэнэр чырвона-белых Анры Расьлер пакінуў клюб і даўні гулец каманды Бато заняў ягонае месца. Наступны рост каманды прывёў да падпісаньня такіх гульцоў, як то Раймона Капа й Раўль Жырадо. У 1953 годзе «Рэймс» атрымаў другую перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце, апярэдзіўшы на гэты раз «Сашо» на чатыры пункты. У тым жа годзе клюб атрымаў перамогу ў Лацінскім кубку, стаўшы такім чынам адзінай францускай камандай, якая дасягнула перамогі ў гэтым спаборніцтве. Пасьля сэзону 1953—1954 гадоў Маршэ перашоў у табар парыскага «Расінгу». А на наступны сэзон «Рэймс» дамогся трэцяй перамогі ў нацыянальным першынстве, атрымаўшы такім чынам трэці тытул за шэсьць сэзонаў. Гэтая перамогу дала магчымасьць клюбу ўзяць удзел у першым розыгрышы Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.

У першым розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў «Рэймс» адразу дайшоў да фіналу, дзе каманда пацярпела паразу зь лікам 4:3 ад гішпанскага клюбу «Рэал» Мадрыд. «Рэймс» кантраляваў хаду паядынку ад самага пачатку, забіўшы два галы ў першыя дзесяць хвілінаў гульні. Тым ня менш, гішпанскія футбалісты адказалі двума галамі Альфрэда Ды Стэфана й Эктар Рыялю яшчэ да перапынку, перакрэсьліўшы перавагу францускага боку. У другой палове «Рэймс» вырваўся наперад пасьля голу Мішэля Ідальга, але празь некалькі хвілінаў матч зноўку быў пераведзены ў нічыю, дзякуючы голу Маркітаса. А на 79 хвіліне Рыяль канчаткова пахаваў надзеі «Рэймса» на перамогу, зрабіўшы лік канчатковым 4:3. У наступным сэзоне «Рэймс» страціў выдатнага паўабарону Раймона Капа, які зьехаў у Мадрыд, але ўсё ж такі асноўны склад клюбу застаўся. У сэзоне 1957—1958 гадоў клюб у трэці раз за дзесяцігодзьдзе стаў пераможцам айчыннага чэмпіянату, разам з тым «Рэймс» у тым годзе стаўся ўладальнікам Кубка Францыі пасьля перамогі над клюбам «Нім Алімпік» зь лікам 3:1.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рэймс (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў