Бэйкер: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: eu:Baker Uhartea |
д Выспа Бэйкера перанесеная ў Бэйкер |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 00:26, 21 ліпеня 2008
Выспа Бэ́йкера (па-ангельску: Baker Island) — незаселеная выспа якая знаходзіцца на поўначы ад экватара ў Ціхім акіяне, каля 3100 км на паўднёвы захад ад Ганалулу. Зьяўляецца адной з заморскіх тэрыторыяў ЗША, але не ўваходзіць у склад ніякага штата ЗША.
У нашы дні на высьпе знаходзіцца Нацыянальны парт дзікай прыроды (Baker Island National Wildlife Refuge), які ахоплівае ўсю тэрыторыю выспы і навакольныя воды на плошчы 123,45 км².
Выспа названая ў гонар Майкла Бэйкера, з Нью Бэдфарда (Масачусэтс, ЗША), які абвясьціў аб адкрыцьці выспы ў 1832 годзе.
Выспа была абвешчаная тэрыторыяй ЗША ў 1857 годзе, згодна з Гуана Айлэнд Пактам, які дазваляў грамадзянам ЗША сяліцца на выспах, на якіх ёсьць радовішчы гуана. Потым, з 1886 да 1934 года на выспу Бэйкера прэтэндавала Вялікабрытанія. Да канца ХІХ стагодзьдзя амэрыканскія і брытанскія кампаніі дабывалі тут гуана. У 1935 годзе адбылася спроба засяленьня выспы, але пастаяннага паселішча не ўзьнікла з прычыны Другой Сусьветнай вайны. Невялікая колькасьць пасяленцаў, была эвакуіраваная ў 1942 годзе, пасьля абвяшчэньня Японіяй вайны ЗША, а тэрыторыя выспы была занятая амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вайскоўцы пакінулі выспу.
На высьпе Бэйкера пануе экватарыяльны клімат. Самая высокая кропка выспы ўзносіцца на 8 мэтраў над узроўнем мора. На высьпе няма дрэваў, існуюць толькі невялікія плошчы зарослыя травой. На высьпе селіцца вялікая колькасьць марскіх птушак.
Вонкавыя спасылкі
Бэйкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў