Штаб Беларускага корпусу самааховы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 16: Радок 16:


== Заняпад ==
== Заняпад ==
Напрыканцы ліпеня 1942 году лаяльнага да палітыкі [[Вільгэльм Кубэ|Кубэ]] Цэнэра зьмяніў СС-[[брыгадэфюрэр]] [[Вальтэр Шымана]], які адразу ж пачаў выпраўляць «памылкі» свайго папярэдніка. У верасьні ён адабраў у [[Іван Ермачэнка|Ермачэнкі]] тытул «галоўнага камэнданта» [[Беларускі корпус самааховы|БСА]] й распусьціў ягоны штаб.
Напрыканцы ліпеня 1942 году лаяльнага да палітыкі [[Вільгэльм Кубэ|Кубэ]] Цэнэра зьмяніў СС-[[брыгадэфюрэр]] [[Вальтэр Шымана]], які адразу ж пачаў выпраўляць «памылкі» свайго папярэдніка. У верасьні ён адабраў у [[Іван Ермачэнка|Ермачэнкі]] тытул «галоўнага камэнданта» [[Беларускі корпус самааховы|БСА]] й распусьціў ягоны штаб. А ў красавіка 1943 году была распушчаная й [[Беларускі корпус самааховы|Самаахова]].


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 21:10, 17 чэрвеня 2021

Штаб БСА — кіроўны орган БСА, таксама Вярхо́ўнае кама́ндаваньне БСА. Штаб збольшага займаўся стварэньнем беларускіх вайсковых фармаваньняў у межах БСА.

Стварэньне

29 чэрвеня Вільгэльм Кубэ даручыў фармаваньне батальёнаў БСА Івану Ермачэнку й адначасова папярэдзіў, што яны будуць падпарадкоўвацца камандоўцу СС і паліцыі ў Беларусі. Ніякіх іншых дэталяў ён не зазначыў — іх распрацоўкай павіннае было заняцца кіраўніцтва БНС.

Па вайне Францішак Кушаль пісаў, што загад гэты зрабіў на іх вельмі непрыемнае ўражаньне. Зь яго ясна вынікала, што роля доктора Ермачэнкі й людзей, пакліканых Ермачэнкам, зводзілася толькі да таго, каб паклікаць людзей, адзець іх, заквартараваць і накарміць, а астатняе належала ўжо да немцаў.

Аднак Ермачэнка адразу ж узяўся за справу. Неўзабаве пасьля атрыманьня загаду Цэнэра (ад 15 ліпеня аб стварэньні БСА) ён распачаў арганізацыю штаба БСА і прызначыў ягоным шэфам падпалкоўніка Язэпа Гуцьку.

Склад

Каб стварыць бачнасьць таго, што корпус знаходзіцца пад беларускім кіраўніцтвам, немцы на ўсе вышэйшыя камандныя пасады ў ім дазволілі прызначыць беларусаў. У выніку да красавіка 1943 году, вярхоўнае камандаваньне БСА выглядала наступным чынам:[1]

  • Кіраўнік Цэнтральнай рады БНС Іван Ермачэнка — шэф (галоўны камэндант) БСА
  • Падпалкоўнік Ёсіф Гуцько — начальнік штабу БНС
  • Капітан Францішак Кушаль — Галоўны рэфэрэнт («ваенны міністар») БНС і начальнік яе ваеннага аддзелу (Галоўны Вайсковы Рэферэнт БСА[2]). У яго падначаленьні ў кожнай акрузе Беларусі знаходзіліся адмысловыя акруговыя рэфэрэнты, якія павіньныя былі адказваць за фармаваньне мясцовых батальёнаў самаабароны.

Заняпад

Напрыканцы ліпеня 1942 году лаяльнага да палітыкі Кубэ Цэнэра зьмяніў СС-брыгадэфюрэр Вальтэр Шымана, які адразу ж пачаў выпраўляць «памылкі» свайго папярэдніка. У верасьні ён адабраў у Ермачэнкі тытул «галоўнага камэнданта» БСА й распусьціў ягоны штаб. А ў красавіка 1943 году была распушчаная й Самаахова.

Крыніцы

  1. ^ Часткі аховы парадку: ад самааховы да беларускай паліцыі
  2. ^ Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі

Вонкавя спасылкі