Славуціч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 65: Радок 65:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Славуціч — наймаладзейшае места Ўкраіны. Ягонае будаўніцтва пачалося ў 1986 року неўзабаве па [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай аварыі]], каб разьмясьціць у ім працаўнікоў [[Чарнобыльская АЭС|АЭС]] зь сем’ямі, эвакуяваных з [[Прыпяць (горад)|Прыпяці]]. Назва ўзятая ад [[Старажытнаруская мова|старарускай]] назвы ракі [[Дняпро]].
Славуціч — наймаладзейшае места Ўкраіны. Ягонае будаўніцтва пачалося ў 1986 року неўзабаве па [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофе]], каб разьмясьціць у ім працаўнікоў [[Чарнобыльская АЭС|АЭС]] зь сем’ямі, эвакуяваных з [[Прыпяць (горад)|Прыпяці]]. Назва ўзятая ад [[Старажытнаруская мова|старарускай]] назвы ракі [[Дняпро]].


Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 року. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з [[Зона адчужэньня Чарнобыльскай АЭС|забруджанай зоны]], 8000 зь якіх у часе аварыі былі дзецьмі. Большасьць працаздольнага насельніцтва Славуцічу працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная {{Не перакладзена|Участак Чарнігаў — Оўруч|чыгунка|uk|Дільниця Чернігів — Овруч}}, што двойчы перасякае [[Беларуска-ўкраінская граніца|беларускую мяжу]], а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэньня.
Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 року. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з [[Зона адчужэньня Чарнобыльскай АЭС|забруджанай зоны]], 8000 зь якіх у часе катастрофы былі дзецьмі. Большасьць працаздольнага насельніцтва Славуцічу працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная {{Не перакладзена|Участак Чарнігаў — Оўруч|чыгунка|uk|Дільниця Чернігів — Овруч}}, што двойчы перасякае [[Беларуска-ўкраінская граніца|беларускую мяжу]], а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэньня.


Славутыч быў заплянаваны як «места XXI стагодзьдзя», у ягонай пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі [[Сьпіс рэспублік СССР|савецкіх рэспублік]]: [[Азэрбайджанская ССР|Азэрбайджанскай]], [[Армянская ССР|Армянскай]], [[Грузінская ССР|Грузінскай]], [[Латвійская ССР|Латвійскай]], [[Летувіская ССР|Летувіскай]], [[Расейская СФСР|Расейскай]], [[Украінская ССР|Украінскай]] і [[Эстонская ССР|Эстонскай]]. У выніку места падзеленае на восем мікрараёнаў<ref>{{Спасылка|аўтар = Sébastien Daycard-Heid.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 24 красавіка 2006|url = http://www.cafebabel.co.uk/article/a-second-life-for-the-inhabitants-of-chernobyl.html|загаловак = A second life for the inhabitants of Chernobyl|фармат = |назва праекту = Cafébabel|выдавец = |дата доступу = 27 красавіка 2016|мова = en|камэнтар = }}</ref>, якія маюць свой унікальны стыль і атмасфэру.
Славуціч быў заплянаваны як «места XXI стагодзьдзя», у ягонай пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі [[Сьпіс рэспублік СССР|савецкіх рэспублік]]: [[Азэрбайджанская ССР|Азэрбайджанскай]], [[Армянская ССР|Армянскай]], [[Грузінская ССР|Грузінскай]], [[Латвійская ССР|Латвійскай]], [[Летувіская ССР|Летувіскай]], [[Расейская СФСР|Расейскай]], [[Украінская ССР|Украінскай]] і [[Эстонская ССР|Эстонскай]]. У выніку места падзеленае на восем мікрараёнаў<ref>{{Спасылка|аўтар = Sébastien Daycard-Heid.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 24 красавіка 2006|url = http://www.cafebabel.co.uk/article/a-second-life-for-the-inhabitants-of-chernobyl.html|загаловак = A second life for the inhabitants of Chernobyl|фармат = |назва праекту = Cafébabel|выдавец = |дата доступу = 27 красавіка 2016|мова = en|камэнтар = }}</ref>, якія маюць свой унікальны стыль і атмасфэру.


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==

Вэрсія ад 03:53, 25 жніўня 2019

Славуціч
укр. Славутич
Славуціч
Герб Славуцічу Сьцяг Славуцічу
Дата заснаваньня: 1986
Горад з: 1987
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Мэр: Уладзімер Удавічэнка
Плошча: 2,53 км²
Насельніцтва
колькасьць: 24 983 чал. (2016)[1]
шчыльнасьць: 9874,7 чал./км² (2016)
нацыянальны склад:
  • украінцы — 63,3%
  • расейцы — 30%
  • беларусы — 4,1%
 (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-4579
Паштовыя індэксы: 07100—07199
КОАТУУ: 3211500000
Геаграфічныя каардынаты: 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д. / 51.52056° пн. ш. 30.75694° у. д. / 51.52056; 30.75694Каардынаты: 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д. / 51.52056° пн. ш. 30.75694° у. д. / 51.52056; 30.75694
Славуціч на мапе Ўкраіны
Славуціч
Славуціч
Славуціч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.e-slavutich.gov.ua

Славу́ціч (па-ўкраінску: Славутич) — места абласнога значэньня ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, пабудаванае пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) адмыслова дзеля разьмяшчэньня эвакуяванага пэрсаналу станцыі.

Плошча 2,53 км². Насельніцтва 24 983 чал. (2018)[1].

Геаграфія

Славуціч разьмешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобылю і 200 км ад Кіеву. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласьці (места абласнога значэньня).

Гісторыя

Славуціч — наймаладзейшае места Ўкраіны. Ягонае будаўніцтва пачалося ў 1986 року неўзабаве па Чарнобыльскай катастрофе, каб разьмясьціць у ім працаўнікоў АЭС зь сем’ямі, эвакуяваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.

Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 року. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 зь якіх у часе катастрофы былі дзецьмі. Большасьць працаздольнага насельніцтва Славуцічу працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка(uk), што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэньня.

Славуціч быў заплянаваны як «места XXI стагодзьдзя», у ягонай пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азэрбайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Летувіскай, Расейскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку места падзеленае на восем мікрараёнаў[2], якія маюць свой унікальны стыль і атмасфэру.

Насельніцтва

Колькасьць

1989 2001 2008 2018
11 364 24 402 24 391 24 983

У Славуцічы назіраецца высокая нараджальнасьць і нечакана нізкая сьмяротнасьць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутычу значна меншы за любое іншае места Ўкраіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская армянская
55,42% 42,58% 1,25% 0,26%

Крыніцы

  1. ^ а б Чисельність населення (за оцінкою) на 1 березня 2016 року та середня чисельність у січні-лютому 2016 року (укр.) Статистична інформація > Населення та міграція > Чисельність населення (щомісячна інформація). Головне управління статистики у Київській області. Праверана 27 красавіка 2016 г.
  2. ^ Sébastien Daycard-Heid. (24 красавіка 2006) A second life for the inhabitants of Chernobyl (анг.) Cafébabel Праверана 27 красавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

Славуцічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў