Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грузінская ССР»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Грузінская ССР
груз. საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა'
Сьцяг Грузінскай ССР Герб Грузінскай ССР
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Грузінскай ССР
Валюта Савецкі рубель

Грузінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (па-грузінску: საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა), Грузінская ССР, Грузія — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Утворана ў 1921, да 1936 зьяўлялася часткай Закаўкаскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі.

У склад Грузінскай ССР уваходзілі:

  • Абхаская ССР (з 1931 году — аўтаномная ССР у складзе Грузіі, да гэтага ўваходзіла ў ГССР на аснове асаблівых дамоўных зносінаў),
  • Аджарская ССР,
  • Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць.

14 лістапада 1990 Грузінская ССР была перайменаваная ў Рэспубліку Грузія. У красавіку 1991 абвясьціла незалежнасьць ад СССР.