Перайсьці да зьместу

Сьпіс рэспублік СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс рэспублік СССР мае сьпіс т. зв. саюзных рэспублік СССР.

Канстытуцыйны парадак

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле Канстытуцыі СССР 1977 году (гл. 8, ст. 71) рэспублікі Савецкага саюзу разьмешчаныя ў наступным парадку:

У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік разьмешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасьці насельніцтва на момант стварэньня рэспублік.

Колькасьць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе зьмянялася ад 4 да 16. У момант утварэньня 30 сьнежня 1922 году СССР складаўся з 4 рэспублік (Расейская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўкаская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 сьнежня 1936 году была падзеленая на Азэрбайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казаская АССР і Кіргіская АССР РСФСР былі ператвораныя ў Казаскую ССР і Кіргіскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага разьмежаваньня савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбэцкая ССР і Туркмэнская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэклярацыя аб утварэньні прынятая ў лютым 1925 на Ўстаноўчых зьездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім зьездзе рад у траўні 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыцкі зьезд рад прыняў дэклярацыю аб пераўтварэньні Таджыцкай АССР у Таджыцкую ССР і 5 сьнежня 1929 ЦВК СССР зацьвердзіў гэтае рашэньне. 31 сакавіка 1940 пасьля далучэньня часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўскай мірнай дамове 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператвораная ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператвораная зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прынятыя ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Летувіская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.

У парадку памяншэньня плошчы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Месца (у сьвеце) Рэспубліка Плошча (км²) %
11Расейская СФСР17,075,20076.62%
29Казаская ССР2,727,30012.24%
344Украінская ССР603,7002.71%
452Туркмэнская ССР488,1002.19%
556Узбэцкая ССР447,4002.01%
684Беларуская ССР207,6000.93%
785Кіргіская ССР198,5000.89%
Карэла-Фінская ССР172,4000.77%
893Таджыцкая ССР143,1000.64%
9112Азэрбайджанская ССР86,6000.39%
10119Грузінская ССР69,7000.31%
11121Летувіская ССР65,2000.29%
12122Латвійская ССР64,5890.29%
13130Эстонская ССР45,2260.20%
14135Малдаўская ССР33,8430.15%
15138Армянская ССР29,8000.13%

У парадку памяншэньня колькасьці насельніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па дадзеных перапісы 1989 году.

Месца Рэспубліка Насельніцтва %
1Расейская СФСР147,386,00051.40%
2Украінская ССР51,706,74618.03%
3Узбэцкая ССР19,906,0006.94%
4Казаская ССР16,711,9005.83%
5Беларуская ССР10,151,8063.54%
6Азэрбайджанская ССР7,037,9002.45%
7Грузінская ССР5,400,8411.88%
8Таджыцкая ССР5,112,0001.78%
9Малдаўская ССР4,337,6001.51%
10Кіргіская ССР4,257,8001.48%
11Летувіская ССР3,689,7791.29%
12Туркмэнская ССР3,522,7001.23%
13Армянская ССР3,287,7001.15%
14Латвійская ССР2,666,5670.93%
15Эстонская ССР1,565,6620.55%

У парадку памяншэньня шчыльнасьці насельніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Месца Рэспубліка Шчыльнасьць
1Малдаўская ССР128.2
2Армянская ССР110.3
3Украінская ССР85.6
4Азэрбайджанская ССР81.3
5Грузінская ССР77.5
6Летувіская ССР56.6
7Беларуская ССР48.9
8Узбэцкая ССР44.5
9Латвійская ССР41.3
10Таджыцкая ССР35.7
11Эстонская ССР34.6
12Кіргіская ССР21.4
13Расейская СФСР8.6
14Туркмэнская ССР7.2
15Казаская ССР6.1

Альфабэтны парадак

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Склад СССР

Парадак альфабэтны, нумары па карце:

  1. Азэрбайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Грузінская ССР
  5. Казаская ССР
  6. Кіргіская ССР
  7. Латвійская ССР
  8. Летувіская ССР
  9. Малдаўская ССР
  10. Расейская СФСР
  11. Таджыцкая ССР
  12. Туркмэнская ССР
  13. Узбэцкая ССР
  14. Украінская ССР
  15. Эстонская ССР