Сойм Славацкай краіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сойм Славацкай рэспублікі»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сойм Славацкай краіны
Snem Slovenskej krajiny
- Aula Praf UK.jpg
Парлямэнцкая сыстэма аднапалатны парлямэнт
Старшыня

     Мартын Сокал

Падстаршыні

     Карал Мэдзерлі

     Юліюс Сфана

Дэпутатаў 63
Дэпутацкія групы

     ГСНП (63)

Год заснаваньня 1938
Апошнія выбары 18 сьнежня 1938 году
Адрас залі паседжаньняў Актавая заля Славацкага ўнівэрсытэту, Браціслава

Сойм Славацкай краіны (па-славацку: Snem Slovenskej krajiny), т. зв. «аўтаномны парлямэнт» — найвышэйшы парлямэнт Славацкае краіны ў межах Чэхаславаччыны ў 19381939 гадах. Знаходзіўся ў Браціславе. Першыя выбары ў сойм прайшлі 18 сьнежня 1938 году, першае паседжаньне прыпала на 18 студзеня 1939.

Бязь зьменаў у складзе з узьнікненьнем Першае Славацкае Рэспублікі 14 сакавіка 1939 году быў пераўтвораны ў Славацкі сойм (па-славацку: Slovenský snem), які таксама называўся як Сойм Славацкае дзяржавы (па-славацку: Snem Slovenského štátu), найвышэйшы парлямэнт і заканадаўчы орган Першай Славацкай Рэспублікі, які быў па прыняцьці канстытуцыі 21 ліпеня 1939 году перайменаваны ў Сойм Славацкай Рэспублікі (па-славацку: Snem Slovenskej republiky). Скончыў працу ў 1945 годзе разам зь зьнікненьнем Першай Славацкай рэспублікі.

Вонкаыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]