Слу́цкае Эва́нгельле — уласнаручна перапісанае ў 1580—1582 гадах на царкоўнаславянскай мовеслуцкім князем Юрыем Юр’евічам Алелькавічам Дабравесьце. Рукапіс зьмяшчаецца на 263 старонках у 2 калёнкі па 20 радкоў карычневым чарнілам з выкарыстаньнем цынобры(en) і золата. Застаўкі і многія літары ўпрыгожаныя геамэтрычным і расьлінным арнамэнтам. У 2009 г. выйшла факсімільнае выданьне рукапіса накладам 500 асобнікаў.
У 2008 годзе па выніках праведзенага на працягу некалькіх год навуковага дасьледаваньня Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусьціла электроннае выданьне, якое ўключала лічбавую копію і ўзноўлены тэкст рукапісу, а таксама матэрыялы гістарычнага, кодэка-палеаграфічнага і лінгвістычнага аналізу Слуцкага Эвангельля[3]. У 2009 годзе Беларускі экзархат пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі выдаў названыя матэрыялы ў выглядзе факсымільнага выданьня[3].