Ваўкавыскае Эвангельле — рэдкі ўзор старабеларускай рукапіснай кнігі рэнэсансавага стылю: шматколерныя расьлінныя арнамэнтыініцыялаў і заставак выходзяць направае і левае палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Эвангельляў ад Марка, Мацьфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казаньні эвангелістаў на кожны дзень (у канцы кнігі). Зьберагаецца ў бібліятэцы АН Летувы (Вільня).
Добрянский, Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковнославянских и русских / составил Ф. Добрянский. — Вильна, 1882. — LV, [1], 533 с. — С. 36 — 38.
Нікалаеў, М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х — ХVIII стагоддзях / Рэд. М. М. Розаў, А. С. Мыльнікаў; Худож. У. М. Вішнеўскі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 239 с. — ISBN 5-340-01249-2