Шарашоўскае Эвангельле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Разварот Шарашоўскага Эвангельля, канец XV — пачатак XVI стагодзьдзяў
Нацыянальны мастацкі музэй, Менск, Беларусь

Шарашо́ўскае Эва́нгельле — помнік рукапіснай беларускай пісьмовасьці канца XV — пачатку XVI стагодзьдзяў. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створанае на тэрыторыі Беларусі ў 1495 (паводле іншых зьвестак, у сярэдзіне XVI ст.). Названае паводле запісу на адной са старонак, дзе відаць, што ў XVII і XIX стагодзьдзях яно было напрастольным у Прачысьценскай царкве мястэчка Шарашоў Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Пружанскім раёне).

Мастацкае аздабленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры аздабленьні рукапісу выкарыстаны так званы «балканскі стыль» з характэрнымі для яго «рышоткамі», «васьмёркамі» і складанымі перапляценьнямі геамэтрычных фігураў — квадратаў, простакутнікаў, ромбаў.

Тэкст выкананы чырвонай і чорнай фарбамі, мастацкае афармленьне складаецца з чатырох мініятураў з выявамі эвангелістаў, пяці заставак, малюнкаў на палях (расьлінная арнамантыка) і ініцыялаў.

Асаблівасьці мініятураў, выкананых чырвонай, карычневай і залаціста-зялёнай фарбамі, тыповыя для беларускай мастацкай школы: умоўнасьць прапорцыяў, імкненьне да плоскаснай трактоўкі і ляканічнасьці пісьма, рысы готыкі ў трактоўцы архітэктурных куліс (сьпічастыя вокны), ромбападобная арнамэнтыка німбаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  721Ж000047
  • Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: : Фрэска. Абраз. Партрэт / Склад.: Н.Ф.Высоцкая, Т.А.Карповіч; Аўт. уступ. тэксту Н.Ф.Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1980. — С. 23—25. — 50 000 ас.