Слуцкі краязнаўчы музэй
Слуцкі краязнаўчы музэй | |
Франтальны фасад будынка музэю зь дзьвюма калёнамі | |
Філіі | Музэй этнаграфіі Мастацкая галерэя |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Слуцак, Беларусь |
Адрас | вул. Леніна, 171[1] |
Тэматыка калекцыі | Гісторыя Слуцкага раёну |
Велічыня калекцыі | 27 800 музэйных прадметаў[2] |
Створаны | 1952 г. |
Дырэктар | Натальля Серык |
Геаграфічныя каардынаты | 53°1′25.75″ пн. ш. 27°32′48.64″ у. д. / 53.0238194° пн. ш. 27.5468444° у. д.Каардынаты: 53°1′25.75″ пн. ш. 27°32′48.64″ у. д. / 53.0238194° пн. ш. 27.5468444° у. д. |
Слуцкі краязнаўчы музэй | |
slutsk.museum.by |
Слу́цкі краязна́ўчы музэ́й — дзяржаўны музэй у Слуцку. Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасьць якіх штогод узрастае, музэй ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставаў і больш за 700 экскурсіяў.[3]
Слуцкі краязнаўчы музэй разьмешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, які знаходзіцца амаль у цэнтры гораду. Музэй мае дзьве філіі: музэй этнаграфіі і галерэя мастацтва. Асноўнай тэматыкай музэю этнаграфіі зьяўляюцца быт і заняткі сялянаў Слуцкага павету ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак краязнаўчага музэю быў пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў (імаверна, у 1789[4] ці 1798 годзе[5] ў стылі клясыцызму і меў прызначэньне панскай сядзібы.[4] Да пачатку XX стагодзьдзя будынак выкарыстоўваўся ў якасьці дому дваранскага сходу, а потым стаў гарадзкім клюбам. У часы паміж лютаўскай рэвалюцыяй і кастрычніцкім пераваротам бальшавікі Слуцку ладзілі ў ім мітынгі і празвалі будынак «камуністычным клюбам імя Крэйнэса» ў гонар І. Крэйнэса, аднаго з сябраў Слуцкай арганізацыі бальшавікоў.[6]
Ад 1952 году будынак клюбу перададзены ў валоданьне Слуцкага краязнаўчага музэю, дзе музэй працуе па сёньняшні дзень.[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Слуцкий краеведческий музэй ГУ
- ^ Государственное учреждение «Слуцкий краеведческий музэй» (рас.). Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.
- ^ Слуцкі краязнаўчы музэй адкрыты да супрацоўніцтва // Слуцкі край.
- ^ а б Слуцкие пояса(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Ігар Ціткоўскі Дом, які пабудаваў B.S // ARCHE Пачатак.
- ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с., ил. — (По родному краю). С. 143
- ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с., ил. — (По родному краю). С. 124
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Ціткоўскі (7 верасьня 2009) Дом, які пабудаваў B.S. Інфа-Кур’ер.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000539 |
- Інфармацыя пра Слуцкі краязнаўчы музэй на сайце Слуцкага раённага выканаўчага камітэта (рас.)