Слабодка (Браслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 22:12, 6 сакавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Слабодка
Касьцёл Провіду Божага
Касьцёл Провіду Божага
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Слабодкаўскі
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211977
Геаграфічныя каардынаты: 55°41′12″ пн. ш. 27°11′6″ у. д. / 55.68667° пн. ш. 27.185° у. д. / 55.68667; 27.185Каардынаты: 55°41′12″ пн. ш. 27°11′6″ у. д. / 55.68667° пн. ш. 27.185° у. д. / 55.68667; 27.185
Слабодка на мапе Беларусі
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Слабо́дка — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Поцех, Недрава, Ільмёнак. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 1133 чал. (1999). Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад места Браслаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Друя; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.

Слабодка — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Слабодку як паселішча Друйскага двара датуецца 1618. У інвэнтары Браслаўскага староства за 1649 значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У XVIII ст. Слабодка адносілася да маёнтку Завер’е, пераважна належала Мірскім. У кан. XVIII ст. згадваецца прыкагалак (у 1783 — 6 габрэйскіх дамоў).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Слабодка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губэрні. У 1806 С. Мірскі фундаваў будову невялікага мураванага касьцёла. 18 сьнежня 1842 Слабодка як цэнтар воласьці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні, у гэты час тут працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 расейскія ўлады адкрылі народную школу. У 1903 у Слабодцы і ваколіцах працаваў фальклярыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень[1].

У Першую сусьветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейку, якая ў 19201960-я дзейнічала як пасажырская лінія. Улетку 1919 мястэчка было адным з цэнтраў антыбальшавіцкага паўстаньня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1931 у мястэчку працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.

У 1939 Слабодка увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Слабодцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя

У Слабодцы разьмяшчаюцца лябараторыя азёразнаўства БДУ, турыстычная база Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», летнія базы адпачынку.

Каля вёскі — 2 гарадзішчы жалезнага веку.

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Провіду Божага (1903)
  • Млын водны (1-я пал. XX ст.)
  • Могілкі хрысьціянскія (XIX ст.)

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Кастусь Шыдлоўскі. Слабодка // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 327.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Слабодка (Браслаўскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў