Вэстэрботэн (лэн)
Выгляд
| Вэстэрботэн | |
| па-швэдзку: Västerbottens län | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Умеа |
| Дата ўтварэньня | 1638[1] |
| Ляндсгёўдынг | Гэлен Гэльмарк Кнутсан |
| Насельніцтва (2023) | 278 729 (14-е месца) |
| Шчыльнасьць | 4,84 чал./км² |
| Плошча | 55 432 км² (2-е месца) |
| Шырата | Паўночная 64°20’41 |
| Даўгата | Усходняя 18°18’51 |
| Лэн Вэстэрботэн на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-AC |
| Код аўтам. нумароў | AC |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вэстэрботэн (па-швэдзку: Västerbottens län) — лэн, разьмешчаны ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Вэстэрботэн і Ляплянд, часткова ў Онгерманляндзе, і зусім невялічкая незаселеная частка — у Емтляндзе. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Вэстэрнорлянд і Нарботэн, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Умеа.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лэн Вэстэрботэн разьмешчаны на поўначы Швэцыі і падзяляецца на 15 камунаў. На ўсходзе абмываецца Батнічным залівам. Насельніцтва лэну складае 278 729 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстэрботэн зьяўляюцца Ўмеа (91 916 чал.), Шэлефтэа (36 388 чал.), Люксэле (8 660 чал.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вэстэрботэн (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
