Ёнчэпінг (лэн)
| Ёнчэпінг | |
| па-швэдзку: Jönköpings län | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ёнчэпінг |
| Дата ўтварэньня | 1687 |
| Ляндсгёўдынг | Гэлена Юнсан |
| Насельніцтва (2023) | 368 856 (6-е месца) |
| Шчыльнасьць | 34 чал./км² |
| Плошча | 10 475 км² (12-е месца) |
| Шырата | Паўночная 57°45’0 |
| Даўгата | Усходняя 14°12’0 |
| Лэн Ёнчэпінг на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-F |
| Код аўтам. нумароў | F |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköpings län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Смолянд і часткова (на паўночным захадзе) — у Вэстэр’ётляндзе. Мяжуе з лэнамі Галянд, Вэстра-Ёталянд, Эстэр’ётлянд, Кальмар і Крунубэрг. Адміністрацыйны цэнтар — Ёнчэпінг.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ёнчэпінг разьмешчаны ў сярэдняй частцы паўднёвай Швэцыі і зьяўляецца лягістычным і дэмаграфічным цэнтрам Скандынавіі. Гэта самая індустрыялізаваная вобласьць у Скандынавіі і лічыцца найбольш спрыяльнай для камэрцыйнай дзейнасьці часткай Швэцыі, якая часта завецца калыскай прадпрымальніцтва. Лэн Ёнчэпінг падзяляецца на 13 камунаў, большая частка зь якіх знаходзяцца ў ляндскапе Смолянд, і толькі далучаныя да яго ў 1998 г. камуны Габу і Мульшэ — у Вэстэр’ётляндзе. Насельніцтва лэну складае 368 856 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ёнчэпінг зьяўляюцца Ёнчэпінг (100 579 чал.), Вэрнаму (19 822 чал.), Нэсшэ (18 479 чал.), Транос (14 789 чал.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ёнчэпінг (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
