Сёдэрманлянд (лэн)
Выгляд
| Сёдэрманлянд | |
| па-швэдзку: Södermanlands län | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нючэпінг |
| Дата ўтварэньня | 1634 |
| Ляндсгёўдынг | Бэатрыс Аск |
| Насельніцтва (2023) | 301 944 (9-е месца) |
| Шчыльнасьць | 48 чал./км² |
| Плошча | 6 060 км² (17-е месца) |
| Шырата | Паўночная 58°46’16 |
| Даўгата | Усходняя 16°52’10 |
| Лэн Сёдэрманлянд на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-D |
| Код аўтам. нумароў | D |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Сёдэрманлянд — лэн у Швэцыі, пераважна ў аднайменным ляндскапе, і часткова ў ляндскапах Нэрке й Уплянд. Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Вэстманлянд, Эстэр’ётлянд, Эрэбру. Адміністрацыйны цэнтар — Нючэпінг.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сёдэрманлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму. Падзяляецца на 9 камунаў. Лэн мае выйсьце да Балтыйскага мора (на паўднёвым усходзе) і да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 301 944 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Сёдэрманлянд зьяўляюцца Эскільстуна (69 948 чал.), Нючэпінг (38 780 чал.), Катрынэгольм (24 483 чал.), Стрэнгнэс (14 803 чал.), Уксэлёсунд (11 420 чал.).
