Крунубэрг (лэн)
| Крунубэрг | |
| па-швэдзку: Kronobergs län | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вэкшэ |
| Дата ўтварэньня | 1687 |
| Ляндсгёўдынг | Марыя Арнгольм |
| Насельніцтва (2023) | 203 686 (18-е месца) |
| Шчыльнасьць | 23,3 чал./км² |
| Плошча | 8 458 км² (14-е месца) |
| Шырата | Паўночная 56°47’24 |
| Даўгата | Усходняя 14°26’24 |
| Лэн Крунубэрг на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-G |
| Код аўтам. нумароў | G |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кру́нубэрг (па-швэдзку: Kronobergs län) — лэн, разьмешчаны ў паўднёвай Швэцыі ў ляндскапе Смолянд. Мяжуе з лэнамі Галянд, Сконэ, Ёнчэпінг, Кальмар і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Вэкшэ.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Крунубэрг разьмешчаны на паўднёвым захадзе Смолянду, на роўнай адлегласьці ад заходняга і ўсходняга ўзьбярэжжа. Лэн Крунубэрг падзяляецца на 8 камунаў. Насельніцтва складае 203 686 чалавек (па стане на 31.12.2023). Крунубэрг — прывабная вобласьць Швэцыі для пражываньня, у гэтай частцы засяроджана найбольшая колькасьць азёраў. У гэтым рэгіёне Швэцыі была заснаваная карпарацыя Ікеа.
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Крунубэрг зьяўляюцца: Вэкшэ (71 282 чал.), Юнгбю (16 098 чал.), Эльмгульт (11 003 чал.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Крунубэрг (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
