Упсала (лэн)
| Упсала | |
| па-швэдзку: Uppsala län | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Упсала |
| Дата ўтварэньня | 1714 |
| Ляндсгёўдынг | Стэфан Атэфаль |
| Насельніцтва (2023) | 404 589 (5-е месца) |
| Шчыльнасьць | 44,8 чал./км² |
| Плошча | 8 209 км² (15-е месца) |
| Шырата | Паўночная 59°51’30 |
| Даўгата | Усходняя 17°39’0 |
| Лэн Упсала на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-C |
| Код аўтам. нумароў | C |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Ўплянд (за выключэньнем невялічкага востраву Ёрсён, які знаходзіцца ў Естрыкляндзе). Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Сёдэрманлянд, Вэстманлянд і Еўлеборг, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Адміністрацыйны цэнтар — Упсала.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лэн Упсала разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 8 камунаў. Мае выйсьце да возера Мэлярэн і Балтыйскага мора. Насельніцтва лэну складае 404 589 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ўпсала зьяўляюцца Ўпсала (166 698 чал.), Энчэпінг (25 071 чал.), Больста (15 436 чал.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упсала (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
