Вэстэрнорлянд (лэн)
Выгляд
| Вэстэрнорлянд | |
| па-швэдзку: Västernorrlands län | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Уваходзіць у | Мэдэльпад[d], Ångermanland[d], Hälsingland[d] і Емтлянд[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Гэрнёсанд |
| Дата ўтварэньня | 13 сакавіка 1654 |
| Ляндсгёўдынг | Карын Емтын |
| Насельніцтва (2023) | 242 148 (16-е месца) |
| Шчыльнасьць | 11,4 чал./км² |
| Плошча | 21 678 км² (6-е месца) |
| Шырата | Паўночная 62°44’00 |
| Даўгата | Усходняя 16°56’00 |
| Лэн Вэстэрнорлянд на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-Y |
| Код аўтам. нумароў | Y |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вэстэрнорлянд (па-швэдзку: Västernorrlands län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Онгерманлянд і Мэдэльпад, і часткова ў Гэльсынгляндзе і Емтляндзе. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Еўлеборг і Вэстэрботэн. Адміністрацыйны цэнтар — Гэрнёсанд.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лэн Вэстэрнорлянд разьмешчаны на ўсходзе паўночнай Швэцыі і падзяляецца на 7 камунаў. На ўсходзе абмываецца Батнічным морам. На поўдні Вэстэрнорлянду знаходзіцца гара Флятаклёкен, якая лічыцца геаграфічным цэнтрам Швэцыі. Насельніцтва лэну складае 242 148 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстэрнорлянд зьяўляюцца Сундсваль (58 813 чал.), Эрншэльдсьвік (33 348 чал.), Гэрнёсанд (18 508 чал.), Тымра (10 494 чал.).
