Эрэсундзкі рэгіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мара Эрэсундзкага рэгіёну
Эрэсундзкая пратока. На першым пляне — Мальмё, на дальнім — востраў Амагер і Капэнгаген

Эрэсундзкі рэгіён (па-дацку: Øresundsregionen, па-швэдзку: Öresundsregionen [œːrɛ²sɵnːdsrɛɡɪˌuːnɛn]), у маркетынгавых мэтах завецца таксама Рэгіён Капэнгаген-Мальмё[1]аглямэрацыя, якая складаецца з усходняй Даніі і лэну Сконэ ў паўднёвай Швэцыі. У рэгіён уваходзяць два вялікія месты з розных канцоў Эрэсундзкай пратокі — Капэнгаген (Данія) і Мальмё (Швэцыя) — злучаныя Эрэсундзкім мостам і паромнай пераправай ад Гэльсынгёру да Гэльсынгборгу.

Дацкая частка ўваходзіць у Сталічную вобласьць ды Зэляндыю, швэдзкая — у лэн Сконэ[2]. 1 студзеня 2016 назва рэгіёну зьмененая на «Вялікі Капэнгаген-Сконэ»[3].

Дзьве мэтрапольныя тэрыторыі Эрэсундзкага рэгіёну — Капэнгагенская і Мальмёнская — зьяўляюцца аднымі з самых густанаселеных рэгіёнаў Скандынавіі; у той жа час пэрыфэрыйныя тэрыторыі рэгіёну маланаселеныя. Паводле стану на 2018 рок насельніцтва Вялікага Капэнгагену-Сконэ складала 4 млн чалавек.

Эрэсундзкі рэгіён — важны камунікацыйны вузел Скандынавіі. Паводле зьвестак 2007 року, праз Эрэсундзкі мост праяжджалі 14 000 чалавек штодня: шматлікія швэды з Мальмё працуюць у Капэнгагене, а датчане набываюць у Сконэ таньнейшую нерухомасьць. Акрамя таго, швэдаў прывабліваюць начныя забавы і шопінг у Даніі ды Капэнгагенскі аэрапорт, большы за аэрапорт Мальмё.

З адкрыцьцём мосту праз Эрэсунд у 2000 року павялічыўся і трансгранічны тавараабмен. Паводле стану на 2018 рок праз мост штодня праяжджалі 19 100 аўтамабіляў. У 2001 порты Капэнгагену і Мальмё аб’ядналіся ў адзіную кампанію.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sydsvenskan. Retrieved 7 August 2018.
  2. ^ Geography. Tendens Øresund. Праверана 29 October 2010 г.
  3. ^ http://www.oresundskomiteen.org/2015/12/oresundskomiteen-omdannes-til-greater-copenhagen-skane-committee/

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 55°34′ пн. ш. 12°49′ у. д. / 55.567° пн. ш. 12.817° у. д. / 55.567; 12.817