Эстэр’ётлянд (лэн)
| Эстэр’ётлянд | |
| па-швэдзку: Östergötlands län | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Лінчэпінг |
| Дата ўтварэньня | 1634 |
| Ляндсгёўдынг | Карл Фрэдрык Граф |
| Насельніцтва (2023) | 472 298 (4-е месца) |
| Шчыльнасьць | 43,2 чал./км² |
| Плошча | 10 562 км² (11-е месца) |
| Шырата | Паўночная 58°24’38 |
| Даўгата | Усходняя 15°36’49 |
| Лэн Эстэр’ётлянд на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-E |
| Код аўтам. нумароў | E |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Эстэр’ётлянд (па-швэдзку: Östergötlands län) — лэн на ўсходзе Швэцыі. Ахоплівае цалкам ляндскап Эстэр’ётлянд, а таксама невялічкія часткі ляндскапаў Нэрке, Смолянд і Сёдэрманлянд. Мяжуе з лэнамі Кальмар, Ёнчэпінг, Вэстра-Ёталянд, Эрэбру і Сёдэрманлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Лінчэпінг.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эстэр’ётлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі і з усходу абмываецца Балтыйскім морам. Дзьве найбуйнейшыя камуны лэну — Лінчэпінг і Нарчэпінг — разам утвараюць чацьверты паводле колькасьці насельніцтва эканамічны рэгіён краіны — East Sweden (даслоўна з ангельскай: Усходняя Швэцыя). Лэн Эстэр’ётлянд падзяляецца на 13 камунаў. Насельніцтва складае 472 298 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Эстэр’ётлянд зьяўляюцца Лінчэпінг (115 682 чал.), Нарчэпінг (98 088 чал.), Мутала (31 340 чал.), М’ёльбю (13 959 чал.), Фінспонг (13 261 чал.).
