Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды | |
Лідэр партыі | Сяргей Ермак |
---|---|
Дата заснаваньня | 1997 |
Распушчаная | 9 жніўня 2023 год |
Штаб-кватэра | 220050, Менск, ул. К. Маркса, 10 |
Ідэалёгія | прапрэзыдэнцкая |
Колькасьць | 2881[1] |
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды, Партыя народнай згоды (СДПНЗ, ПНЗ) — палітычная партыя Беларусі.
Лідэрам партыі зьяўляецца Сяргей Ермак (раней — Леанід Сечка). Кіруючы орган — Савет. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
9 жніўня 2023 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Сацыял-дэмакратычную партыю Народнай Згоды.[2]
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзеньне дэмакратычных рэформ.[3]
Асноўным мэтадам у дзейнасьці партыі зьяўляецца ўзьдзеяньне дэмакратычнымі спосабамі ў рамках існага заканадаўства на стан грамадзкай думкі.
Партыя выступае супраць нацыяналізму, шавінізму, рэлігійнай і ідэйнай нетрывальнасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаная 15 сакавіка 1997 году. Але СДПНЗ лічыць сябе правапераемніцай Партыі народнай згоды (ПНЗ), заснаванай 11 красавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 21 траўня 1997. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.
Пры рассьледаваньні карэспандэнта Тэлеграфа ў 2012 г. высьветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыю не чулі. Па словах вахцёра, у будынку разьмешчаны толькі офіс газэты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі[Крыніца?].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |