Перайсьці да зьместу

Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СДПНЗ»)
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды
Лідэр партыі Сяргей Ермак
Дата заснаваньня 1997
Распушчаная 9 жніўня 2023 год
Штаб-кватэра 220050, Менск, ул. К. Маркса, 10
Ідэалёгія прапрэзыдэнцкая
Колькасьць 2881[1]

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды, Партыя народнай згоды (СДПНЗ, ПНЗ) — палітычная партыя Беларусі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Сяргей Ермак (раней — Леанід Сечка). Кіруючы орган — Савет. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

9 жніўня 2023 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Сацыял-дэмакратычную партыю Народнай Згоды.[2]

Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзеньне дэмакратычных рэформ.[3]

Асноўным мэтадам у дзейнасьці партыі зьяўляецца ўзьдзеяньне дэмакратычнымі спосабамі ў рамках існага заканадаўства на стан грамадзкай думкі.

Партыя выступае супраць нацыяналізму, шавінізму, рэлігійнай і ідэйнай нетрывальнасьці.

Створаная 15 сакавіка 1997 году. Але СДПНЗ лічыць сябе правапераемніцай Партыі народнай згоды (ПНЗ), заснаванай 11 красавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 21 траўня 1997. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.

Пры рассьледаваньні карэспандэнта Тэлеграфа ў 2012 г. высьветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыю не чулі. Па словах вахцёра, у будынку разьмешчаны толькі офіс газэты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі[Крыніца?].