Герархія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гера́рхія (па-грэцку: ίεράρχίά; ίερσς «сьвяшчэнны» + άρχή «улада») — падзел на вышэйшыя і ніжэйшыя пасады, лады; строгі парадак падпарадкаваньня ніжэйшых паводле чыну ці пасады вышэйшым. У герархіі між яе членамі дзейнічаюць вэртыкальныя сувязі — адносіны субардынацыі (падпарадкаваньня). У шырэйшым сэнсе слова герархія — гэта разьмяшчэньне часьцін або элемэнтаў чагосьці цэлага ў пэўным парадку ад вышэйшага да ніжэйшага. Тэрмін ужываецца дзеля апісаньня шмат якіх зьяваў, пераважна ў грамадзка-палітычных, але часам і ў дакладных навуках.