Перайсьці да зьместу

Каран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аль-Фаціха — першая сура Карана

Кара́́н (па-арабску: أَلْقُرآن‎ — аль-К̣ур’ан) — сьвяшчэнная кніга мусульманаў. Слова «Каран» паходзіць ад арабскага «чытаньне ўслых», «настаўленьне».

Паводле мусульманскай дагматыкі Каран быў па частках атрыманы ў 610—632 прарокам Мухамадам ад Бога (Алаха) праз архангела Джыбрыля (Гаўрыіла). Напісаны на арабскай мове рытмічнай мовай. У 650—655 паводле загаду халіфа Асмана — паплечніка Мухамада — адмысловы сабор на аснове тэксту Карана, запісанага пісарам Мухамада, і з улікам іншых запісаў і сьведчаньняў асобаў, што ведалі Каран на памяць, склала сьпіс Карана (Асманавы сьпіс, зьберагліся 2 рукапісы: у Сярэднян Азіі і ў Турэччыне), які паступова выцесьніў іншыя запісы і быў прызнаны кананічным.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карансховішча мультымэдыйных матэрыялаў