Малітва

Малітва - гэта зварот верніка да Бога, багоў, іншых звышнатуральных істот альбо істот, зьвязаных з Богам, а таксама кананізаваны тэкст гэтага звароту.
Малітва часта прымае форму пакланеньня, хвалы, просьбы альбо проста выказваньня сваіх думак. Малітва таксама часта прымае форму рытуалу.
У Бібліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьвяты Дух дапамагае тым людзям, якія моляцца. «Таксама Дух умацоўвае нас у немачах нашых, бо ня ведаем, аб чым маліцца, як належыць, але Сам Дух моліцца за нас невыказнымі ўздыхамі» (Рым. 8:26).
Малітва — гэта размова верніка з Богам. Хрысьціянства сьцьвярджае, што яна неабходна нам, як паветра й ежа, таму што ўсё ад Бога й няма нічога свайго: жыцьцё, здольнасьці, здароўе, ежа й усё дадзена нам Богам. Таму й у радасьці, і ў смутку, і калі ў чымсьці маем патрэбу, хрысьціяне павінны зьвяртацца да Бога ў малітве. Асновай хрысьціянства зьяўляецца не сума нейкіх абстрактных ведаў, а жывы вопыт зносін з Богам як Нябесным Айцом. Таму немагчыма ўявіць хрысьціяніна, які б не маліўся. Менавіта малітва дазваляе хрысьціянам адчуць радасьць прысутнасьці Бога ў іх жыцьці. Для чалавека, які моліцца, Бог — не абстрактная ідэя, а родны й улюбёны чалавек, які крочыць з чалавекам па жыцьці. Маліцца — значыць знаходзіцца ў тым асаблівым унутраным стане, калі духоўны пачатак у чалавеку ўваходзіць у таямнічы й непасрэдны кантакт з Богам і тагасьветным нябачным сьветам.
Малітва - гэта ахвяраваньне розуму й сэрца Богу, глыбокая павага чалавека да Бога. Малітва Гасподняя: Ойча наш (Мц. 6, 9-13), якой Гасподзь наш Езус Хрыстус навучыў апосталаў і якую яны перадалі ўсім веруючым у Езуса, несумненна, варта назваць узорам для ўсіх малітваў альбо агульнай хрысьціянскай малітвай.
![]() |
Канец усяму блізкі. Таму будзьце мудрымі й пільнымі ў малітвах! 1 Петр. 4:7 | ![]() |
![]() |
Заставайцеся ў малітве й чувайце з падзякай! Кол. 4:2 | ![]() |
Сьвятыя аб малітве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Многія з нашых малітваў - гэта малітвы маленьня, і людзі схільныя думаць, што маленьне - гэта ніжэйшая ступень малітвы; Лепш дзякаваць, чым хваліць. На самай справе падзяка й пахвала - гэта выраз менш глыбокіх адносін. На нашым узроўні паўверы прасьцей хваліць ці дзякаваць Богу, чым давяраць Яму настолькі, каб прасіць Яго аб нечым зь верай. Нават напалову веруючыя могуць зьвярнуцца да Бога з падзякай, калі зь імі здараецца прыемнае; і бываюць моманты ўзьнёсласьці, калі кожны здольны сьпяваць для Бога. Але нашмат цяжэй мець такую непадзельную веру, каб прасіць Бога ўсім сэрцам і ўсімі думкамі з поўным даверам. Ня трэба грэбліва глядзець на малітвы, бо ўменьне іх узносіць — гэта праверка рэальнасьці нашай веры. | ![]() |
— Антоній, мітрапаліт Сурозскі
![]() |
Малітва - прычына збаўленьня й несьмяротнасьці душы. Малітва - гэта зьмярцьвеньне думак пра пажадлівасьці цялеснага жыцьця. Старанна маліцца — значыць памерці для сьвету. Таму што адрачыся ад сябе — значыць быць цярплівым у малітве. З гэтага вынікае, што любоў да Бога можна знайсьці ў адрачэньні сваёй душы. | ![]() |
— Прападобны Ісаак Сырын
![]() |
Вынікам малітвы зьяўляецца тое, што мы з Богам. А хто з Богам, той далёкі ад праціўніка Ягонага. | ![]() |
— сьвяціцель Грыгорый Ніскі
Катэгорыя:Малітва Катэгорыя:Рэлігійныя паводзіны і практыка Катэгорыя:Рэлігійная тэрміналёгія