Багаі
Выгляд
(Перанакіравана з «Бахаізм»)
Багаі — гэта рэлігійны рух, які ўзьнік як сынтэз бабізму і шыізму.
Рух багаі кіруецца да аб’яднаньня тэістычных рэлігіяў (хрысьціянства, юдаізму і ісламу) на падставе збліжэньня людзей без адрозьненьняў на расы, мовы і нацыі. Дзейнасьць багаістаў накіравана на рэалізацыю наступных мэт:
- Адзінасьць чалавецтва.
- Непахільнасьць у пошуках праўды.
- Аб’яднаньне рэлігіі зь ведамі.
- Усеагульная ўзаемадапамога.
- Усеагульная адукацыя.
- Духоўнае вырашэньне гаспадарчых праблем.
- Фармаваньне сусьветнай рэлігіі на аснове агульнай базы асноўных рэлігіяў.
- Сусьветная дзяржава, якая кіруецца прадстаўнікамі ўсіх народаў.
Багаі — рэлігія без духавенства і набажэнстваў. Рух кіруецца дзевяціасабовай радай, якая знаходзіцца ў Сусьветным Доме Справядлівасьці ў Хайфе (Ізраіль), на схіле гары Кармэль. Багаісцкія суполкі існуюць у 218 краінах. Агульная колькасьць багаістаў складае 7,4 мільёну чалавек. З пункту гледжаньня павелічэньня колькасьці вернікаў багаі — рэлігія, якая найболей хутка павялічваецца.