Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абразаньне — выдаленьне крайняй плоці палавога органа. Узьнікла ў першабытным грамадзтве. Праводзіцца пры ініцыяцыі. Ажыцьцяўляецца ў народаў Акіяніі, Афрыкі, Аўстраліі і ЗША. Ёсьць абрадам над немаўлятамі мужчынскай плоці ў юдэйстве і над хлопцамі 7-10 гадоў у ісламе[1]. Сусьветная арганізацыя здароўя адзначыла на 50% ніжэйшую мажлівасьць заражэньня вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) сярод абрэзаных мужчынаў у Афрыцы. На 2015 г. у ЗША выконвалася над 75% нованароджаных хлопцаў, бо ў 1960-я гг. лекары прапанавалі яго выкарыстаньне для прадухіленьня плоцевых заражэньняў, інфэкцыяў мачавых шляхоў і раку палавых органаў[2].