Татэмізм
Татэмі́зм — некалі амаль унівэрсальная й сёньня яшчэ існая рэлігійна-сацыяльная сыстэма, у аснове якой ляжыць своеасаблівы культ так званага татэма. Тэрмін гэты, ўпершыню ўжыты Лонгам ў канцы XVIII стагодзьдзі, запазычаны ў паўночнаамэрыканскага племя аджыбва, на мове якіх totem азначае назву і знак, герб клана, а таксама назву жывёлы, якой клан аказвае адмысловы культ. У навуковым сэнсе пад татэмізмам маецца на ўвазе кляса (абавязкова кляса, а не індывід) аб’ектаў альбо зьяваў прыроды, якім тая ці іншая першабытная сацыяльная група, род, фратрыя, племя, часам нават кожная асобная плоць унутры групы (Аўстралія), а часам і індывід (Паўночная Амэрыка) — аддаюць адмысловую глыбокую пашану, зь якімі лічаць сябе роднасна зьвязаным і ад імя якога сябе называюць.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |