Рагазы (Падляскае ваяводзтва)
| Рагазы польск. Rohozy | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараў |
| Першыя згадкі | 15 стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°56′36″ пн. ш. 23°31′34″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-210 |
| Нумарны знак | BHA |
| Рагазы на мапе Польшчы Рагазы | |
Рагазы́ (па-польску: Podwaśki, па-падляску: Rohozy) — прысёлак вёскі Іванкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Рагазоў у большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Нараве[1]). Частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нараве[2]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска заснаваная праўдападобна ў 15 ст. як баярскае пасяленьне над рэчкай Рудняй. У гэтым стагодзьдзі зьявіўся комплекс баярскіх вёскаў, у склад якога ўваходзілі: Анцуты, Іванкі, Сакі, Рагазы ды Жыўкова[3]. У міжваенны пэрыяд Рагазы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 82 жыхары (42 палякі-каталікі і 40 праваслаўных беларусаў)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Parafia Prawosławna w Narwi (пол.) Gmina Narew. Oficjalna strona internetowa Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ↑ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 16 (пол.) Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
| ||||||||||||||||
́