Пянтковічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таварыства Пянтковічаў
Лідэр партыі Яўстах Чарноўскі
Заснавальнік Яўстах Чарноўскі
Дата заснаваньня 1861
Распушчаная 1863
Штаб-кватэра Вільня, Ашмяны

Пянтковічы, Таварыства Пянтковічаў (пасьля 1862 году) (па-польску: Stowarzyszenie Piątkowiczów) — польска-беларуска-летувіская асьветніцкая й грамадзкая арганізацыя. Створаная ў 1861 годзе ў Вільні Яўстахам Чарноўскім. У 1863 годзе арганізацыя спыніла сваё існаваньне праз удзел ў паўстаньні.

У 1861 г. Яўстах Чарноўскі стаў арганізатарам моладзевага асьветніцкага гуртку «Пянтковічы» ў Вільне й ў Ашмянах[1]. Супольна з Францішкам Багушэвічам і іншымі сябрамі гуртку Пянтковічы ў Ашмянах арганізаваў «Бібліятэку ашмянскай моладзі», напісаў статут Бібліятэкі ашмянскай моладзі[2]. Незвычайная назва «Пянтковічы» была ўзята са студэнцкай традацыі ладзіць сустрэчы менавіта ў пятніцу (па-польску: piątek)[1]. У 1861 годзе Яўстах Чарноўскіх на тэрыторыі Віленскага, Троцкага, Сьвянцянскага, Ашмянскага паветаў разгарнуў актыўную маніфэстацыйную дзейнасьць. «Пянтковічы» сталі адной з буйнейшых і найактыўнейшай арганізацый у Віленскай губэрні[1]. У Ашмянскім павеце актыўны ўдзел у арганізацыі маніфэстацыяў прыняў Зыгмунт Мінейка[1]. У Гальшанах каталіцкая парафія, дзе ксёндзам быў Ігнат Жаба, стала адным з цэнтраў маніфэстацыйнай дзейнасьці «Пянтковічаў». У 1862 годзе адбылася рэарганізацыя «Пянтковічы» ў «Таварыства Пянтковічаў» (па-польску: Stowarzyszenie Piątkowiczów), кіраўніком якога стаў Яўстах Чарноўскі. Таварыства перайшло да культурна-адукацыйна дзейнасьці для дзяцей сялян, рамесьнікаў, працоўных[1]. На тэрыторыі Сьвянцянскага й Ашмянскага паветаў для беларускіх дзяцей навучаньне праводзілася на беларускай мове лацінкаю[1]. На патрэбу курсаў «Таварыства Пянтковічаў» у 1862 годзе Аляксандар Аскерка выдае першы лемантар на беларускай мове[1].

Расейскія ўлады даведаліся аб гуртку «Пянтковічы» ў лістападзе 1861 годзе, у хадатайніцтве III адьдзелу да генэрал-губэрнатара Уладзімера Назімава паведамлялася, што гурток стварыў Яўстах Чарноўскі, які "знаны сярод студэнтаў за сваёй антыўрадавай накіраванасьці"[3]. Дзейнасьць гуртка палягала на збору кніжак, у тым ліку й забароненых, арганізацыі бібліятэкаў і чытальняў. Адьдзелы арганізацыі «Пянтковічы» зьявіліся таксама ў Гальшанах, Лідзе, Кобрыні, Троках, Сьвянцянах[4]. Гурт «Пянтковічы» зладзіў выпуск рукапіснай газэты «Еднасьць» (па-польску: Jedność), вядомыя толькі два выпускі дадзенай газэты з 1862 году[3]. У гэтых выпусках падкрэсьліваліся дзьве галоўныя мэты паўстаньня: аднаўленьне незалежнасьці й ўраўнаньне ў правах усіх людзей[3]. Галоўнай мэтай дзейнасьці газэты, аб чым зрэшты падказвала сама назва выданьне, было паразуменьне й яднаньне шляхты й сялянаў вакол супольнай ідэі вольнасьці[3]. У выпуску за 22 красавіка 1862 году прагучала наступная думка:

« Нам палякам па столькіх паразах і стогадовай няволі пара зразумець істотную прычыну слабасьці. Два мінулыя паўстаньні ўяўнілі перад намі гэтыя прычыны, а менавіта - брак еднасьці паміж усімі саслоўямі. Шляхціч імкнуўся толькі да асабістай вольнасьці, тым часам, калі селянін мусіў цярпець страшную няволю без надзеі на папраўленьне якасьці жыцьця; юдэям не надалі грамадзянскіх правоў, аб мяшчанах таксама забыліся”. Каб выклікаць ціск на гэткіх „непатрыятычна мысьлячых” землеўласьнікаў рэдакцыя зьвярталася да аргумэнту, што, калі яны будуць заставацца пры сваём меркаваньні, „дастаткова будзе ад кагосьці якога-нібудь падбухторваньня й сяляне з роспачы зьвярнуцца да галіцыйскага мэтаду, каб вызваліцца ад паноў.[3] »

Дзеячы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш значнымі прадстаўнікамі Таварыства былі:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 42-43. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  2. ^ Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 123—124.
  3. ^ а б в г д е Dawid Fajnhauz, 1863: Litwa i Białoruś. — Warszawa: Neriton, 1999. — С. 71. — 357 с. — ISBN 83-86842-59-8
  4. ^ Тальвирская 3. Я. Создание Ошмянской револю­ционной организации и общество «Пёнтковичей» в 1861 — 1862 гг.— Ученые записки Ин-та славяноведения (Акад. наук СССР), т. 29, 1965, с. 51—76.