Яўстах Чарноўскі
Eustachy Czarnowski | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1839 |
Бацькі | Станіслаў Чарноўскі |
Яўстах Чарноўскі, (па-польску: Eustachy Czarnowski, па-летувіску: Eustachijus Čarnovskis; нар. 1839 — пам. ?) — удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павету, асьветнік, адзін зь ініцыятараў навучаньня на беларускай мове й стварэньня першага беларускага лемантару ў 1862 годзе, старэйшы брат Юльяна Чарноўскага[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатковую адукацыю Яўстах Чарноўскі атрымаў у Віленскай гімназіі[2]. З кастрычніка 1858 году па лістапад 1861 году быў студэнтам Пецярбурскага ўнівэрсытэту, дзе займаўся агітацыяй і гуртаваньнем студэнтаў (студэнцкі гурток «Агула»)[3]. Ва ўнівэрсытэце атрымаў наступную характарыстыку:
Ён, кажуць, мае вялікі ўплыў на сялян, якія яго любяць, таму што ён, апранаючыся ў шэры армяк, называе іх братамі. Наогул, як запэўніваюць, сяляне заходніх губерняў ахвотней слухаюцца студэнтаў, чым сваіх абшарнікаў альбо тамтэйшых жыхароў, кажучы, што студэнты й разумнейшыя за іх, апошніх, і лепш ведаюць аб здагадках і мерапрыемствах урада, жывучы большай часткай у сталіцах і вялікіх гарадах.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Он, говорят, имеет большое влияние на крестьян, которые его любят, потому что он, одеваясь в серый армяк, называет их братьями. Вообще, как уверяют, крестьяне западных губерний охотнее слушаются студентов, чем своих помещиков или тамошних обывателей, говоря, что студенты и умнее их, последних, и лучше знают о предположениях и мероприятиях правительства, живя большей частью в столицах и больших городах.[4]
|
||
У лістападзе 1861 году з уласнай волі скончыў навучаньне й вярнуўся ў Ашмянскі павет, дзе арандаваў казённую фэрму Альхоўка на 99 гадоў у Ашмянскім павеце, яго маці валодала маёнткам Спрогуны Палянаўскай воласьці(lt) каля Палянаў[5].
Пянтковічы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1861 г. быў арганізатарам моладзевага асьветніцкага гуртку «Пянтковічы» ў Вільне й ў Ашмянах[2]. Супольна з Францішкам Багушэвічам і іншымі сябрамі гуртку Пянтковічы ў Ашмянах арганізаваў «Бібліятэку ашмянскай моладзі», напісаў статут Бібліятэкі ашмянскай моладзі[6]. Незвычайная назва «Пянтковічы» была ўзята са студэнцкай традацыі ладзіць сустрэчы менавіта ў пятніцу (па-польску: piątek)[2]. У 1861 годзе Яўстах Чарноўскіх на тэрыторыі Віленскага, Троцкага, Сьвянцянскага, Ашмянскага паветаў разгарнуў актыўную маніфэстацыйную дзейнасьць. «Пянтковічы» сталі адной з буйнейшых і найактыўнейшай арганізацый у Віленскай губэрні[2]. У Ашмянскім павеце актыўны ўдзел у арганізацыі маніфэстацыяў прыняў Зыгмунт Мінейка[2]. У Гальшанах каталіцкая парафія, дзе ксёндзам быў Ігнат Жаба, стала адным з цэнтраў маніфэстацыйнай дзейнасьці «Пянтковічаў». У 1862 годзе адбылася рэарганізацыя «Пянтковічы» ў «Таварыства Пянтковічаў» (па-польску: Stowarzyszenie Piątkowiczów), кіраўніком якога стаў Яўстах Чарноўскі. Таварыства перайшло да культурна-адукацыйна дзейнасьці для дзяцей сялян, рамесьнікаў, працоўных[2]. На тэрыторыі Сьвянцянскага й Ашмянскага паветаў для беларускіх дзяцей навучаньне праводзілася на беларускай мове лацінкаю[2]. На патрэбу курсаў «Таварыства Пянтковічаў» у 1862 годзе Аляксандар Аскерка выдае першы лемантар на беларускай мове[2].
Расейскія ўлады даведаліся аб гуртку «Пянтковічы» ў лістападзе 1861 годзе, у хадатайніцтве III адьдзелу да генэрал-губэрнатара Уладзімера Назімава паведамлялася, што гурток стварыў Яўстах Чарноўскі, які "знаны сярод студэнтаў за сваёй антыўрадавай накіраванасьці"[7]. Дзейнасьць гуртка палягала на збору кніжак, у тым ліку й забароненых, арганізацыі бібліятэкаў і чытальняў. Адьдзелы арганізацыі «Пянтковічы» зьявіліся таксама ў Гальшанах, Лідзе, Кобрыні, Троках, Сьвянцянах[8]. Гурт «Пянтковічы» зладзіў выпуск рукапіснай газэты «Еднасьць» (па-польску: Jedność), вядомыя толькі два выпускі дадзенай газэты з 1862 году[7]. У гэтых выпусках падкрэсьліваліся дзьве галоўныя мэты паўстаньня: аднаўленьне незалежнасьці й ўраўнаньне ў правах усіх людзей[7]. Галоўнай мэтай дзейнасьці газэты, аб чым зрэшты падказвала сама назва выданьне, было паразуменьне й яднаньне шляхты й сялянаў вакол супольнай ідэі вольнасьці[7]. У выпуску за 22 красавіка 1862 году прагучала наступная думка:
Нам палякам па столькіх паразах і стогадовай няволі пара зразумець істотную прычыну слабасьці. Два мінулыя паўстаньні ўяўнілі перад намі гэтыя прычыны, а менавіта - брак еднасьці паміж усімі саслоўямі. Шляхціч імкнуўся толькі да асабістай вольнасьці, тым часам, калі селянін мусіў цярпець страшную няволю без надзеі на папраўленьне якасьці жыцьця; юдэям не надалі грамадзянскіх правоў, аб мяшчанах таксама забыліся”. Каб выклікаць ціск на гэткіх „непатрыятычна мысьлячых” землеўласьнікаў рэдакцыя зьвярталася да аргумэнту, што, калі яны будуць заставацца пры сваём меркаваньні, „дастаткова будзе ад кагосьці якога-нібудь падбухторваньня й сяляне з роспачы зьвярнуцца да галіцыйскага мэтаду, каб вызваліцца ад паноў.[7]
Арыгінальны тэкст (пол.)
Nam Polakom po tylu klęskach i stuletniej niewoli pora jest poznać istotną przyczynę niemocy. Dwa ubiegłe powstania ukazały jawnie tę przyczynę, a to - brak jedności pomiędzy wszystkimi stanami. Szlachcic dążył do osobistej tylko wolności, tymczasem, kiedy chłop musiał cierpieć straszną niewolę bez nadziei poprawienia swego bytu; starozakonnym nie dano praw obywatelstwa, o mieszczanach też zapomniano”. W celu wywarcia presji na tych „niepatriotycznie myślących” ziemian redakcja uciekała się do argumentu, że jeśli będą oni trwać w swym uporze, „dość będzie lada czyjego podszeptu i włościanie z desperacji chwycą się środka galicyjskiego, aby oswobodzić się od panów.[7]
|
||
Паўстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лютым 1863 году быў арыштаваны ў Вільні з падазронам ва ўдзеле ў паўстаньні, але неўзабаве за ненаяўнасьцю доказаў быў адпушчаны[9]. Арыштовываўся паўтрона й зноў быў адпушчаны за ненаяўнасьцю доказаў. Потым быў зноў арыштаваны, яго маёмасьць падлягала сэквэстру[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 165.
- ^ а б в г д е ё ж Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 42-43. — 196 с. — ISBN 9788387643928
- ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 70-71, 291.
- ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка] ; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. - Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. - LXXI, 707 с., с. 71.
- ^ Матвейчык, Дз. Ч., Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 609. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3
- ^ Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 123—124.
- ^ а б в г д е Dawid Fajnhauz, 1863: Litwa i Białoruś. — Warszawa: Neriton, 1999. — С. 71. — 357 с. — ISBN 83-86842-59-8
- ^ Тальвирская 3. Я. Создание Ошмянской революционной организации и общество «Пёнтковичей» в 1861 — 1862 гг.— Ученые записки Ин-та славяноведения (Акад. наук СССР), т. 29, 1965, с. 51—76.
- ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 292.
- ^ Матвейчык, Дз. Ч., Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 609. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3