Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жупраны |
Каардынаты | 54°28′15″ пн. ш. 26°5′11″ у. д. / 54.47083° пн. ш. 26.08639° у. д.Каардынаты: 54°28′15″ пн. ш. 26°5′11″ у. д. / 54.47083° пн. ш. 26.08639° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1854—1875 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Жупранах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычным Рынку, на вуліцы Францішка Багушэвіча. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 1550 году ў Жупранах збудавалі першы драўляны касьцёл. У канцы XVI ст. яго на пэўны час прыстасавалі пад кальвінскі збор.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жупраны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1854 годзе з фундацыі графа Адама Чапскага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. У будаўнічых працах браў удзел будучы беларускі пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Праз брак грошай і нацыянальна-вызвольнае паўстаньня 1863—1864 гадоў будаваньне прыпынілася. У 1875 годзе новы касьцёл асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1900 годзе тут адпелі Францішка Багушэвіча, які спачыў на могілках за касьцёлам.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэкутуры нэаготыкі. Мае спрошчаны аб’ёмна-прасторавы выгляд — накрыты 2-схільным дахам цагляны паралелепіпэд, да якога з франтальнага боку далучаецца 3-ярусная прастакутная ў пляне вежа, завершаная васьмерыком зь сьпічастымі праёмамі і шатром. Імклівасьці ўгару надаюць маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элемэнты нэаготыкі: сьпічастыя вокны, аркатурныя паясы на сьценах. Задняя сьцяна роўная, аздабляецца крыжам. Сьцены дэкаруюцца ўзорамі з бутавага каменя.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы васьмю калёнамі на высокіх пастамэнтах. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Захаваўся арнамэнтальны росьпіс XIX стагодзьдзя. Налева ад увахода вісіць белая мармуровая мэмарыяльная дошка ў гонар Францішка Багушэвіча[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
У. Загорскі, 1898 г.
-
каля 1900 г.
-
1907 г.
-
1911 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
Ф. Краўскопф, 1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
люты 1917 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1932 г.
-
1935 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
З боку поля
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 145.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Менск, 1993. — 71 с.
- Кулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Менск: «Ураджай», 2000. — 304 с.: іл. ISBN 985-04-0350-0.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000071 |