Зыгмунт Нагродзкі
Зыгмунт Нагродзкі | |
па-польску: Zygmunt Nagrodzki | |
Камітэт аднаўленьня Віленскага ўнівэрсытэту (Зыгмунт Нагродзкі першы зьлева) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1866 або 2 траўня 1865[1] |
Памёр | 25 сакавіка 1937[1] |
Пахаваны | |
Бацькі | Вінцэнт Нагродзкі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, асьветнік, грамадзкі дзеяч |
Мова | польская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Зыгмунт Нагродзкі (2 траўня 1865[a], Зулаў (Zułów) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні — 25 сакавіка 1937) — беларускі й польскі паэт і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Зулаў Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак у Зулаве належаў шляхцічу Юзэфу Вінцэнту Пілсудзкаму (1833—1902), бацьку Юзэфа Пілсудзкага (1867—1935).
Праводзіў культурна-асьветную працу сярод віленскіх рамесьнікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, у тым ліку Францішка Багушэвіча, зь якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. Беларускі дзеяч Антон Луцкевіч потым узгадваў што Зыгмунт Нагродзкі атрымаў уласна ад Юзэфа Пілсудзкага першае выданьне вершаў Багушэвіча «Дудка беларуская»[2].
У 1901 Зыгмунт зьняволены ў Пецярбурскі астрог. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданьне «Нашай нівы». Сябра Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі. У 1920-я гг. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытаньня, у тым ліку «Гутаркі й песенькі» Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п’есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулава з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям’і» (1900) на сьмерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцьці помніка Ўладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.
Творы Зыгмунта Нагродзкага зьберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы й Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.
Пахаваны на Старых Росах у Вільні пад агульным надгробкам з бацькам Вінцэнтам, сястрой Марыяй, братам Яхімам і яго жонкай Клемянцінай[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пастароньце ж, братцы мае…
- На памяць зычліваму для сям’і, Вільня, 1900
- Да жонкі маёй у Вільні, Санкт-Пецярбург, 1901
- Ze wspomnień oświatowca, Вільня, 1929
- Wyprawa wileńska roku 1919 we wspomnieniach cywila : (kartki z pamiętnika), Вільня, 1933
- Rola duchowieństwa katolickiego w godzinie prób i cierpień na terenach Litwy i Białorusi : (1863—1883), Вільня, 1935
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ На помніку пазначаны 1866 год.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша, В. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Рагойша, В. Кантакты. — Мн., 1982.
- Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
- Літаратура другой паловы XIX стагоддзя, ч. 2 / уклад. і камент. Л. Г. Кісялёвай, Н. М. Сенкевіч.— Мінск: Маст. літ., 2013.— (Залатая калекцыя беларускай літаратуры, т. 5).
- Henryka Ilgiewicz Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX wieku. — Toruń: Wydawnictwo Adam Marszalek, 2005. — С. 39. — 468 с. — ISBN 83-7441-158-9 (пол.)
- Andrzej Romanowski, Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864—1904, Kraków : «Universitas», 2003. — 485 s. (пол.)
- Henryka Ilgiewicz, Societates Academicae Vilnenses Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907—1939) i jego poprzednicy Warszawa Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego 2008 (пол.)
- Henryka Ilgievič, Vilniaus senovės ir mokslo mylėtojai XX amžiaus pradžioje, Vilnius: LKTI, 2019, 344 p., il, lent. ISSN 2351-4728 (лет.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі // marakou.by
- Смалянчук, А. Антон Луцкевіч аб жыцці і дзейнасці Зыгмунта Нагродскага (1865—1937) // kamunikat