Дзьмітры Матвейчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Матвейчык
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1980(1980-10-18)[1] (43 гады)
Месца нараджэньня
Занятак гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Матвейчык.

Дзьмітры Часлававіч Матвейчык (нар. 18 кастрычніка 1980, Горадня, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядучы беларускі адмысловец па гісторыі паўстаньняў 1830—1831 і 1863—1864 гг. Аўтар манаграфіі па гісторыі эміграцыі ўдзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гадоў, трох кніг па гісторыі паўстаньня 1863—1864 гадоў і больш за 90 навуковых артыкулаў. Адзін з укладальнікаў і аўтараў шматтомнага выданьня «Гербоўнік беларускай шляхты».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013) за кнігу «Паўстаньне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеяньняў».

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выгнаныя з роднага краю : паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830―1870-я гады) / Дзмітрый Матвейчык ; Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводству, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск : Лімарыус, 2011. — 197, [1] с., [4] л. іл. ; 21 см. — Рэзюмэ паралельна на англійскай, французскай, польскай і рускай мовах. — Бібліяграфія: с. 155―181 (505 назв.). Спіс публікацый аўтара: с. 182―183 (17 назв.). — Паказальнікі імёнаў, геаграфічных назваў: с. 184―194. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-17-7 (у пераплёце)
  • Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с : іл., партр., карта, факсім. ; 24 см. — (Беларусь у войнах). — Бібліяграфія: с. 116―121. — 700 экз. — ISBN 978-985-6982-95-1
  • Дз.Ч. Матвейчык Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мн.: Беларусь, 2016. — ISBN 978-985-01-1159-3
  • Паўстанне 1863—1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях : Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі / уклад. Дз. Ч. Матвейчык; рэдкал.: У. І. Адамушка [і інш.]. — Мінск : А. М. Вараксін, 2014. — 544 с — ISBN 978-985-7092-03-1
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с — ISBN 978-985-01-1095-4.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. Г. / Д. Ч. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с — ISBN 978-985-01-1175-3.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ NUKAT — 2002.