Помнік Францішку Багушэвічу (Жупраны)
Выгляд
помнік | |
Помнік Францішку Багушэвічу
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Жупраны |
Аўтар праекту | Заір Азгур |
Дата заснаваньня | 1958 |
Будаваньне | ???—1958 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Помнік Францішку Багушэвічу — помнік клясыку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна.
Пастаўлены ў 1958 г. ў сквэры. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой бронзавае паўгрудзьдзе вышынёй 0,9 м па пастамэнце вышынёй 2,16 м з 2 неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цьвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засьцежкай, пакінуты па плечы плашч дапаўняюць характарыстыку вобразу. Каля помніка — кветнікі і дэкаратыўныя кусты.
2 жніўня 2016 году Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі рэспубліканскага значэньня[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.