Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» (па-нямецку: Proletarier aller Länder, vereinigt euch!) — адзін з самых вядомых камуністычных лёзунгаў. Упершыню быў выказаны Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам у «Маніфэсьце камуністычнай партыі»[1]:

Камуністы лічаць пагарджанай справай хаваць свае погляды й намеры. Яны адчынена заяўляюць, што іх мэты могуць быць дасягнутыя толькі шляхам гвалтоўнага зрыньваньня ўсяго існага грамадзкага ладу. Хай панавальныя клясы ўздрыгваюць перад Камуністычнай Рэвалюцыяй. Пралетарам няма чаго ў ёй губляць акрамя сваіх ланцугоў. Набудуць жа яны ўвесь сьвет.

ПРАЛЕТАРЫ ЎСІХ КРАІН, ЗЛУЧАЙЦЕСЯ!

У 1920 годзе Камуністычны Інтэрнацыянал выдаў для народаў Усходу такі лёзунг: «Пралетары ўсіх краін і прыгнечаныя народы, злучайцеся!». Па гэтым пытаньні Ў. І. Ленін заўважыў[2]:

Вядома, з пункта гледжаньня «Камуністычнага Маніфэсту» гэта няслушна, але «Камуністычны Маніфэст» пісаўся пры цалкам іншых умовах, але з пункту гледжаньня цяперашняй палітыкі гэта дакладна.

Гэты варыянт лёзунгу не атрымаў шырокай вядомасьці, але ў наступным часта выкарыстоўваўся мааістамі.

СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надпіс на паўрублі 1924 году

Надпіс «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» прысутнічае на гербе СССР на мовах усіх саюзных рэспублік і на гербах рэспублік на мовах гэтых рэспублік і на расейскай мове. У 1923—36 надпіс на гербе СССР рабілася на 6 мовах (па ліку саюзных рэспублік, утварылых у 1922 Саюз ССР); са зьменай ліку саюзных рэспублік надпіс даваўся ў 1937—46 на 11 мовах, у 1946—56 — на 16, з 1956 — на 15 мовах. Дзяржаўным гербам аўтаномнай рэспублікі Савецкага Саюзу зьяўляецца герб той саюзнай рэспублікі, у склад якой яна ўваходзіць, з даданьнем найменьня аўтаномнай рэспублікі на мовах дадзенай аўтаномнай саюзнай рэспублікі і на расейскай мове, надпіс на гербе «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» даецца на мове аўтаномнай Рэспублікі.

Яшчэ ў 1923 годзе Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР вызначыў галоўныя элемэнты дзяржаўных сымбаляў Савецкага Саюзу: сонца, серп і молат, дэвіз «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!».

На іншых мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўтлустым шрыфтам вылучаныя прысутнічалыя ў розны час на гербе СССР.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ К. Маркс і Ф. Энгельс, Маніфест камуністычнай партыі
  2. ^ У.І. Ленін, Выступ на зборы актыву Маскоўскай арганізацыі РКП(б) 6 сьнежня 1920 г., Поўны збор складаньняў, 5-е выданьне