Жыдча
Выгляд
| Жыдча лац. Žydča | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Хойнаўскі |
| Першыя згадкі | 1525 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°57′17″ пн. ш. 25°56′56″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 574 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Нумарны знак | 1 |
| Жыдча на мапе Беларусі ± Жыдча | |
Жы́дча[1] — вёска ў Беларусі, каля вадасховішча Жыдчы. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1525 годзе, калі пінскі златнік Цімафей Дзьмітрыевіч атрымаў пацьверджаны каралевай Бонай прывілей на ўласнасьць у Жыдчы, якую ён атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраслававіча. Пазьней вёска знаходзілася ў каралеўскім уладаньні.
У 1664 годзе ў вёсцы будуецца царква сьвятога Міхаіла, фундатарам выступіла сям’я Кужанецкіх, якія былі гаспадарамі Жыдчы да 1878 году.
У XIX стагодзьдзі ў вёсцы была пабудаваная драўляная царква сьвятой Параскевы Пятніцы. Царква была страчаная пасьля 1910 году.
Вёска Жыдча — радзіма шляхецкага роду Жыдзецкіх.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 656 чалавек
- 2010 год — 574 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 239.