Перайсьці да зьместу

Нарбуты (Ашмянскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарбуты
лац. Narbuty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Жупранскі
Насельніцтва: 58 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′13″ пн. ш. 26°6′57″ у. д. / 54.48694° пн. ш. 26.11583° у. д. / 54.48694; 26.11583Каардынаты: 54°29′13″ пн. ш. 26°6′57″ у. д. / 54.48694° пн. ш. 26.11583° у. д. / 54.48694; 26.11583
Нарбуты на мапе Беларусі ±
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На́рбуты[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Уваходзяць у склад Жупранскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Нарпод або Нарпот (Norpod, Norpoth[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7] або ад асновы -буд- (-бод-)[8]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[9].

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[11].

  • 1999 год — 59 чалавек
  • 2009 год — 58 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 96.
  3. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  10. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  11. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.