Перайсьці да зьместу

Паляны (Жупранскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паляны, трансьліт. Paliany
Населены пункт
Капліца Сьвятой Ганны
Капліца Сьвятой Ганны
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Ашмянскі
Сельсавет Жупранскі
Часавы пас
Каардынаты 54°28′59″ пн. ш. 25°56′28″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 187 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1593
Нумарны знак 4
Паляны на мапе Беларусі ±
Паляны
Паляны
Паляны
Паляны
Паляны
Паляны

Паля́ны[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавету.

Паляны вядомыя як родавая сядзіба Янкоўскіх. Драўляная капліца пад тытулам сьв. Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 годзе (дата на цагліне падлогі). Гэта адназрубная безапсыдная сьвятыня ў стылі клясыцызму, галоўны фасад зроблены ў выглядзе чатырохкалённага порціку, у самым левым інтэркалюмніі якога падвешаны звон. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной стольлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах. Капліца дзейнічае і сёньня.

  • 1999 год — 220 чалавек
  • 2009 год — 187 чалавек[1]
  1. 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 96

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паляны (Жупранскі сельсавет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў