Лэйлубка
Лэйлубка | |
трансьліт. Lejlubka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Жупранскі |
Насельніцтва: | 119 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Паштовы індэкс: | 231103 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°26′36″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 54.44333° пн. ш. 25.95639° у. д.Каардынаты: 54°26′36″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 54.44333° пн. ш. 25.95639° у. д. |
± Лэйлубка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лэ́йлубка[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавету. Вёска месьціцца на правым беразе ракі Лэйлубкі, на левым знаходзіўся маёнтак Лэйлубка (іншая назва Стэцкоўшчына).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Літоўскай мэтрыкі за 1690 год і вопісу ашмянскага дэканату за 1784 год, Лэйлубка знаходзілася ў валоданьні ашмянскіх ксяндзоў дамініканаў.
У кнізе «Список волостей и сельских обществ по мировым участкам Виленской губернии 1874 года» адзначана, што Лэйлубка належала татарскаму шляхетнаму роду Крычынскіх.
Адным з уладальнікаў Лэйлубкі быў Аляксандар Осіпавіч (сын Османа) Крычынскі, афіцэрам уланаў расейскага войска, сябра шляхецкай апекі, земскі судзьдзя Ашмянскага павету, выбіраўся ў ашмянскае гарадзкое самакіраваньне. Тройчы быў жанаты, ад апошняй жонкі Гэлены з Базарэвічаў меў сына Аляксандра і дачку Гэлену. Па спадчыне маёнтак перайшоў спачатку яго сыну Аляксандру, а пасьля яго сьмерці ў 1905 годзе — маёнткам стала валодаць дачка Гэлена, якая выйшла замуж за намесьніка пракурора Віленскага акруговага суду ў 1923—1929 гг. Канстанціна Сулькевіча (1888—1940?). Канстанцін і Гэлена Гозман-Сулькевічы мелі дачку Ніну[3].
З кнігі Гашкевіча «Віленская губернія…» вядома, што станам на 1903 г., да маёнтку Лэйлубка (Крычынскага) належала 150 дзесяцін зямлі і 21 жыхар (13 м, 8 ж.), да млына Лэйлубка (Крычынскага) — 20 дзесяцін і 8 жыхароў (4 м, 4 ж.).
У 1931 годзе, у вёсцы Лэйлубка было 12 хат і 63 жыхары, а ў маёнтку 4 хаты і 32 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 119 чалавек[1]
- 1999 год — 94 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 96
- ^ Маёнтак Лэйлубка, сайт Ашмяны