Перайсьці да зьместу

Міхалёва 2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхалёва 2-е»)
Міхалёва 2
трансьліт. Michaliova 2
Першыя згадкі: 1920-я
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Бортнікаўскі
Насельніцтва: 59 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213856
СААТА: 7208804116
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′50.9″ пн. ш. 29°32′11.0″ у. д. / 53.130806° пн. ш. 29.536389° у. д. / 53.130806; 29.536389Каардынаты: 53°7′50.9″ пн. ш. 29°32′11.0″ у. д. / 53.130806° пн. ш. 29.536389° у. д. / 53.130806; 29.536389
Міхалёва 2 на мапе Беларусі ±
Міхалёва 2
Міхалёва 2
Міхалёва 2
Міхалёва 2
Міхалёва 2
Міхалёва 2

Міхалёва 2[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 9 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, на рацэ Але (прыток Бярэзіны), на шашы Бабруйск — Рагачоў.

Паводле перапісу 1897 году — сяло Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 1 двор, 49 жыхароў. У 1905 адбылася забастоўка парабкаў. У 1917 годзе — маёнтак, 83 жыхары. Пасьля кастрычніцкага перавароту на месцы былога маёнтку пабудаваліся колішнія парабкі, узьнікла вёска. Паводле перапісу 1926 году — 32 падвор’і, 146 жыхароў. На брацкай магіле савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1970 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам. Напачатку 1997 году — 51 двор, 87 жыхароў. У вёсцы былі фэрма буйнога рагатага быдла.

  • 2010 год — 59 жыхароў
  • 2007 год — 69 жыхароў, 40 двароў[2]
  • 1999 год — 87 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 73
  2. ^ Міхалёва 2 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 193.
  • Міхалёва 2-е // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 582