Мэт’ю Маконагі
Мэт’ю Маконагі | |
па-ангельску: Matthew McConaughey | |
Дата нараджэньня | 4 лістапада 1969[1][2][3] (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, актор, тэлеактор, актор агучваньня, сцэнарыст, кінапрадусар, тэлепрадусар |
Месца працы | |
Дзеці | Livingston Alves McConaughey[d] і Levi McConaughey[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000190 |
Сайт | matthewmcconaughey.com |
Подпіс | |
Мэт’ю Маконагі (па-ангельску: Matthew McConaughey; нарадзіўся 4 лістапада 1969 году) — амэрыканскі актор і прадусар. Ляўрэат шэрагу міжнародных прэміяў, вядомы як выканаўца як рамантычных, гэтак драматычных ролях.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню атрымаў ухваленьне дзякуючы выкананьню ролі другога пляну ў камэдыі «Ашаломлены і зьбянтэжаны» (1993), якую многія лічылі ягонай галоўнай роляй[4][5][6]. Пасьля шэрагу роляў другога пляну ў фільмах, у тым ліку «Анёлы ля краю пляцоўкі» (1994) і «Тэхаская разаніна бэнзапілой: Наступнае пакаленьне» (1994), ягоны прарыў у якасьці галоўнага актору адбыўся ў юрыдычнай драме «Час забіваць» (1996). Далейшы посьпех рушыў за гэтым, як то Маконагі згуляў галоўную ролю ў фільме «Кантакт» (1997), гістарычнай драме «Амістад» (1997), камэдыйнай драме «Хлопчыкі Ньютан» (1998), сатырычнай кінастужцы «Эд з тэлевізару» (1999), ваенным фільме «У-571» (2000), і псыхалягічным трылерам «Крохкасьць» (2001).
У 2000-х гадох Маконагі атрымаў папулярнасьць як актор рамантычных камэдыяў[7], як то «Вясельны пярэпалах» (2001), «Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён» (2003), «Каханьне і іншыя непрыемнасьці» (2006), «Золата дурняў» (2008) і «Прывіды колішніх сябровак» (2009). Дзякуючы гэтым фільмам актор замацаваў за сабой статус сэкс-сымбалю. Пасьля двухгадовага перапынку ў акторскай справе Маконагі пачаў выконваць больш драматычныя ролі, як то роля ў юрыдычнай драме «Адвакат на Лінкальне» (2011). Ён атрымаў высокую адзнаку за выкананьне ролі другога пляну ў фільмах «Бэрні» (2011), «Чароўны Майк» (2012) і «Воўк з Ўол-стрыт» (2013), а таксама за галоўныя ролі ў кінастужках «Забойца Джо» (2011) і «Мад» (2012)[8].
Выкананьне ролі Рона Ўудрафа, каўбоя з дыягназам СНІД, у біяграфічным фільме «Даласкі клюб пакупнікоў» (2013), якая прынесла яму шырокае прызнаньне і шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю. У 2014 годзе ён зьняўся ў ролі Раста Коле ў першым сэзоне крымінальнага анталягічнага сэрыяла тэлеканала HBO «Сапраўдны дэтэктыў», за які быў намінаваны на прэмію «Эмі» за выдатную галоўную ролю ў драматычным сэрыяле. З таго часу сыграў у фільмах «Інтэрстэлар» (2014), «Мора дрэваў» (2015), «Вольны штат Джонза» (2016), «Золата» (2016), «Цёмная вежа» (2017) і «Джэнтэльмэны» (2019), якія мелі розны камэрцыйны посьпех.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pallardy R. Matthew McConaughey // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Matthew McConaughey // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Matthew McConaughey // Munzinger Personen (ням.)
- ^ «Matthew McConaughey Reprises 'Dazed and Confused' Breakout Role for Music Video». The Hollywood Reporter.
- ^ «Treat Yourself to Matthew McConaughey's Dazed and Confused Audition Tape». Time.
- ^ «Matthew McConaughey deconstructs his signature phrase in this exclusive clip». The AV Club.
- ^ «Matthew McConaughey: from himbo to highbrow». The Guardian.
- ^ «The McConaissance». The New Yorker.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэт’ю Маконагі (анг.) на сайце IMDb