Інтэрстэлар
«Інтэрстэ́лар» (па-ангельску: Interstellar) — амэрыканска-брытанскі эпічны навукова-фантастычны фільм 2014 году, рэжысэрам і прадусарам якога стаў Крыстафэр Нолан. У ім здымаліся Мэт’ю Маконагі, Эн Гэтэўэй, Джэсыка Чэстэйн, Біл Ірўін, Элен Бэрстын, Джон Літгаў, Майкл Кейн і Мэт Дэйман. Фільм, апавядае пра антыўтапічную будучыню, калі чалавецтва змагаецца за выжываньне, а група касманаўтаў падарожнічаюць праз кратовую нару ля Сатурна ў пошуках новага дому для чалавецтва.
Браты Крыстафэр і Джонатан Ноланы сумесна напісалі сцэнар, абапіраючыся на пачатак сцэнару, распрацаваны Джонатанам яшчэ ў 2007 годзе. Крыстафэр стварыў фільм з сваёй жонкай Эмай Томас праз іхную прадусарскую кампанію Syncopy і зь Ліндай Обст празь кампанію Lynda Obst Productions. Фізык-тэарэтык Каліфарнійскага тэхналягічнага інстытуту і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі за 2017 год[19] Кіп Торн быў выканаўчым прадусарам, выступаючы ў ролі навуковага кансультанту. Акрамя таго, ён напісаў дапаможную кнігу «Навука пра міжзорнасьць», дзе ён раскрывае навуковыя канцэпцыі і тэарэтычны падмурак фільму.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2067 годзе неўраджаі і пылавыя буры пагражаюць выжываньню чалавецтва. Кукуруза ёсьць апошняй жыцьцяздольнай гаспадарчай культурай на плянэце. Сьвет таксама ператвараецца ў грамадзтва постпраўды, дзе маладыя пакаленьні вучаць ілжывую гісторыю. Купэр (Мэт’ю Маконагі) зьяўляецца аўдавелым інжынэрам і былым пілётам НАСА, але працуе фэрмэрам праз заняпад тэхналёгіяў. Зь ім жыве ягоны свёкар Дональд (Джон Літгаў), 15-гадовы сын Том Купэр (Тымаці Шаламэ ў ролі падлетка і Кэйсі Афлек у ролі дарослага) і 10-гадовая дачка Мэрфі Купэр (Макензі Фой ў ролі падлетка, Джэсыка Чэстэйн у ролі дарослай жанчыны і Элен Бэрстын у ролі старой жанчыны). Пасьля пылавой буры на падлозе спачывальні Мэрфі незразумелым чынам зьяўляюцца дзіўныя ўзоры пылу; яна прыпісвае анамалію здані. У рэшце рэшт Купэр выяўляе, што анамалія была выкліканая гравітацыйнымі зьменамі і што яны ўяўляюць сабой геаграфічныя каардынаты ў двайковым кодзе. Купэр едзе па каардынатах да сакрэтнага аб’екта НАСА, які ўзначальвае прафэсар Джон Бранд (Майкл Кейн), былы кіраўнік Купэра. Прафэсар кажа, што гравітацыйныя анамаліі адбываліся і ў іншых месцах. Таксама ён распавядае, што сорак восем гадоў таму невядомыя разьмясьцілі кротавую нару каля Сатурна, адкрыўшы шлях да далёкай галяктыкі з дванаццацьцю патэнцыйна прыдатнымі да жыцьця сусьветамі, разьмешчанымі каля чорнай дзіркі Гарганцюа. Дванаццаць добраахвотнікаў падарожнічалі праз гэтую нару дзеля асабістага абсьледаваньня згаданых плянэтаў. Касманаўты Мілер, Эдмундс і Ман (Мэт Дэйман) паведамілі пра станоўчыя вынікі іхных дасьледваньняў. На падставе іхных зьвестак прафэсар Бранд задумаў два пляны забесьпячэньня выжываньня чалавецтва. Плян «А» прадугледжвае распрацоўку тэорыі гравітацыйнага руху дзеля руху паселішчаў у космас, у той час як плян «Б» прадугледжвае запуск касьмічнага карабель «Эндуранс», які перавязе 5 тысчаў замарожаных чалавечых эмбрыёнаў, каб засяліць жыцьцём абраную плянэту.
Купэр пагаджаецца стаць пілётам «Эндуранс». У склад экіпажу ўваходзяць навукоўцы, як то дачка прафэсара Бранда доктар Амэлія Бранд (Эн Гэтэўэй), доктар Ромілі (Дэйвід Джэсі), доктар Дойл (Ўэс Бэнтлі) і робаты TARS і CASE. Перад ад’ездам Купэр дае засмучанаму Мэрфі наручныя гадзіны, каб пазьней па ягоным прыбыцьці назад пры сустрэчы выявіць адноснасьць часу. Прайшоўшы кратовую нару, Ромілі вывучае чорную дзірку, у той час як Купэр, Дойл і Бранд спускаюцца на дэсантным карабелі, каб дасьледаваць плянэту Мілера — акіянскі сьвет, пакрыты вадой да каленяў. Пасьля знаходжаньня абломкаў карабелю Мілера Бранд не падпарадкоўваецца загаду Купэра неадкладна вярнуцца на борт, бо жадае праверыць абломкі. Гэта прыводзіць да гібелі Дойла праз накрыцьцё гіганцкай хваляй, выкліканай гравітацыйным цягам чорнай дзіркі. Рухавікі пасадачных машынаў затапляюцца і займае некаторы час, каб іх ачысьціць, зацягваючы іхны ад’езд далей. Праз блізкасьць да чорнай дзіркі хада часу моцна зьмененая, у выніку для Ромілі чаканьне вяртаньня Купэра і Бранд склала 23 гады. Празь непрыдатнасьць да жыцьця першае плянэты экіпаж выпраўляецца на астатнія. Плянэта Эдмунда мае некалькі лепшую тэлемэтрыю, у той час як Ман трансьлюе станоўчыя зьвесткі. Купэр вырашае выкарыстаць астатняе паліва, каб дабрацца да плянэты Мана.
Тым часам Мэрфі, дачка Купэра, а цяпер навуковец, які супрацоўнічае з НАСА, перадае паведамленьне, што прафесэр Бранд памёр. Яна даведалася, што плян «А», які патрабаваў недасяжных зьвестак з чорнай дзіркі, ніколі ня быў жыцьцяздольным. Плян «Б» заўсёды быў адзіным варыянтам прафэсара Бранда. Мэрфі абвінавачвае Бранд і бацьку ў веданьні таго, што тым, хто застаўся на Зямлі, было наканавана памерці. Пасьля Купэр заяўляе, што вернецца на Зямлю, а Бранд і Ромілі застануцца на плянэце Мана на сталае жыцьцё, паколькі плянэта, як мяркуецца, прыдатная да жыцьця.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 72%, заснаваны на 364 аглядах, зь сярэднім рэйтынгам 7,08/10. Кансэнсус крытыкаў абвяшчае, што «Інтэрстэлар» адносіцца да шэрагу захапляльных і візуальна бліскучых кінафільмаў, якіх і чакалі ад рэжысэра Крыстафэра Нолана, нават калі ягоны інтэлектуальны ахоп фільму некалькі перавышае магчымасьці. Metacritic, які выкарыстоўвае сярэднеўзважанае значэньне, прысвоіў фільму адзнаку 74 з 100 магчымых на аснове 46 крытычных аглядаў, што адпавядае статусу агульнапрыхільнага ўхваленьня[20]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, дала фільму сярэдні бал «B+» па шкале ад A да F. Скот Фундас, галоўны кінакрытык «Variety», заявіў, што «Інтэрстэлар» настолькі ж візуальна і канцэптуальна дзёрзкі, як усё, што ўжо рабіў Нолан, і лічыць гэты фільм больш асабістым, чым папярэднія фільмы Нолана[21]. Клаўдыя Пуіг з «USA Today» высока ацаніла візуальнае відовішча і магутныя тэмы, якія ўскрываюць аўтары, але адначасова крытыкуючы сумныя дыялёгі пэрсанажаў і нуднае аздабленьне касьмічнага карабелю знутры[22].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Швэдзкая база кіназьвестак (шв.) — Svenska Filminstitutet.
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/en/film704416.html
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.metacritic.com/movie/interstellar
- ^ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=114782.html
- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0816692/
- ^ а б в http://www.sinemalar.com/film/9845/interstellar
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/es/film704416.html
- ^ а б в г д е https://www.siamzone.com/movie/m/7405
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т http://www.imdb.com/title/tt0816692/fullcredits
- ^ а б в г д е http://www.bbfc.co.uk/releases/interstellar-film
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ http://www.fandango.com/interstellar:presentedinfilm_176739/movieoverview
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ http://www.hollywoodreporter.com/news/interstellars-christopher-nolan-stars-gather-742727
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «The Nobel Prize in Physics 2017». NobelPrize.org.
- ^ «Interstellar (2014)». Metacritic.
- ^ «Film Review: 'Interstellar'». Variety.
- ^ «'Interstellar': Sci-fi saga gets lost in space». USA Today.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэрстэлар на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Інтэрстэлар на сайце AllMovie (анг.)
- Інтэрстэлар на сайце Rotten Tomatoes (анг.)
- Інтэрстэлар на сайце Box Office Mojo (анг.)