Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён
па-ангельску: How to Lose a Guy in 10 Days
Жанр рамантычная камэдыя[d] і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Дэбра Ніл-Фішэр[d]
Вытворчасьць Paramount Pictures
Распаўсюд Paramount Pictures і Netflix
Дата выхаду 27 студзеня 2003[7] і 17 красавіка 2003[8]
Працягласьць 111 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Як пазба́віцца хлопца за 10 дзён» (па-ангельску: How to Lose a Guy in 10 Days) — рамантычная камэдыя 2003 году рэжысэра Дональда Пэтры з Кейт Гадсан і Мэт’ю Маконагі ў галоўных ролях. Кінастужка заснаваная на аднайменным кароткім коміксе Мішэля Аляксандра і Джэні Лонга. Пры бюджэце ў 50 млн даляраў зборы ў ЗША склалі 105 млн даляраў, а ў іншых частак сьвету прыбытак склаў 71,5 млн даляраў[9].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эндзі Андэрсан (Кейт Гадсан) ёсьць пісьменьніцай жаночага часопісу Composure як экспэртка па тэматыцы «Як гэта». Ёй становіцца сумна і хочацца пісаць на больш сур’ёзныя тэмы. Пасьля таго, як ейная найлепшая сяброўка Эндзі Мішэль (Кэтрын Ган) перажывае чарговы разрыў, Эндзі натхняецца на напісаньне новага артыкулу пад назвай «Як пазбавіцца хлопца за 10 дзён». Дзеля гэтага яна мае намер пачаць сустракацца з мужчынам і зьмусіць яго скончыць зь ёй стасункі на працягу 10 дзён.

У гэты ж час кіраўнік рэклямнага аддзелу Бэнджамін «Бэн» Бары (Мэт’ю Маконагі) імкнецца адысьці ад сваёй звычайнай кампэтэнцыі па прасоўваньні піва і спартовых кампаніяў і хоча ўзначаліць прэстыжную рэклямную кампанію продажаў дыямэнтаў. Бэн разам з начальнікам Бэнам Філіпам (Робэрт Клайн) наведвае бар, і начальнік у яго пытаецца, ці дастаткова ў Бэна разуменьня рамантыкі, якое звычайна зьвязанае з дыямэнтамі. У адказ Бэн робіць стаўку, што можа прымусіць любую жанчыну закахацца ў яго. Ягоны кіраўнік прымае стаўку і кажа, што калі ён зможа дасягнуць гэтага да мерапрыемства, якое адбудзецца праз 10 дзён, ён дазволіць Бэну ўзначаліць дыямэнтавую кампанію. Суперніцы Бэна, Джудзі Сьпірз (Майкл Мішэль) і Джудзі Грын (Шалам Гарлаў), былі ў офісе часопісу Composure раней у той жа дзень і ведаюць пра намер Эндзі. Убачыўшы Эндзі ў бары, яны выбіраюць яе ў якасьці жанчыны, якую Бэн павінен быў заставіць пакахаць сябе.

Бэн і Эндзі сустракаюцца разам і неўзабаве пачынаюць свае заляцаньні, не раскрываючы сваіх сапраўдных намераў. Эндзі шмат працуе, каб зьвесці Бэна з розуму і прымусіць яго расстацца зь ёй, каб скончыць свой артыкул, але Бэн працягвае заставацца ў надзеі прымусіць яе закахацца ў яго. Бэн застаецца зь ёй, не зважаючы ні на што, і нават пасьля таго, як яны былі вельмі блізкія да разрыву, яны наведваюць кансультацыю дзеля ўлюбёных, якую вядзе Эндзінава сяброўка Мішэль. Яны згаджаюцца, каб вырашыць свае праблемы, наведаць сям’ю Бэна ў Статэн-Айлэндзе на выходныя. Падчас сумеснага адпачынку Бэн і Эндзі пачынаюць фармаваць паміж сабой сапраўдную сувязь. Затым Эндзі спрабуе растлумачыць свайму начальніку Лане (Бібі Ньювэрт), што яна ня можа працягваць пісаць артыкул, бо яна сапраўды пазнаёмілася з гэтым хлопцам, але Лана настойвае на гэтым. На вечарыне, зладжанай кампаніяй Бэна, яны абодва даведваюцца аб плянах адзін аднаго і Эндзі спрабуе зьняважыць Бэна перад усімі на вечарыне, і пара спрачаецца на сцэне.

Яны разыходзяцца, перш чым Бэну пакажуць артыкул Эндзі і заахвоцяць яго прачытаць. У ім яна тлумачыць, што страціла аднаго чалавека, у якога калі-небудзь кахалася. Да таго ж, Бэн даведваецца, што яна звольнілася з працы ў накіроўваецца ў Вашынгтон. Бэн бярэ таксоўкі і гоніцца за ёй, каб прызнацца ў ёй у тым, што таксама кахае яе. Фільм заканчваецца тым, што Бэн даручае кіроўцы вярнуць рэчы Эндзі ў ейны дом, а затым яны цалуюцца.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Як пазбавіцца хлопца за 10 дзён» атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў. Metacritic паставіў фільму адзнаку 45 балаў 100 з магчымых, базуючыся на 31 крытычным водгуку, што сьведчыць пра зьмешаныя альбо сярэднія водгукі. Rotten Tomatoes даў фільму ацэнку 42%, на аснове 150 рэцэнзіяў, пры сярэдняй адзнацы 5/10. На думку крытыкаў, што Мэт’ю Маконагі і Кейт Гадсан ствараюць чароўную пару, але сюжэт фільму мае сумнёўныя перадумовы і прадказальны сцэнар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]