Мужчынская зборная Ісьляндыі па футболе
| Ісьляндыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольная асацыяцыя Ісьляндыі[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Оры Оскарсан[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Біркір Б’ярнасан | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Гыльфі Сыгурдсан | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Неафіцыйная: Фарэрскія астравы 0:1 Ісьляндыя (Торсгаўн, Фарэры; 29 ліпеня 1930)[1] Афіцыйная: Ісьляндыя 0:3 Данія (Рэйк’явік, Ісьляндыя; 17 ліпеня 1946)[2] | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Неафіцыйная: Ісьляндыя 9:0 Фарэрскія астравы (Кефлявік, Ісьляндыя; 10 ліпеня 1985) Афіцыйная: Ліхтэнштайн 0:7 Ісьляндыя (Вадуц, Ліхтэнштайн; 26 сакавіка 2023) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Данія 14:2 Ісьляндыя (Капэнгаген, Данія; 23 жніўня 1967) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2018) | ||||
| Дасягненьні | групавы этап (2018) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2016) | ||||
| Дасягненьні | чвэрцьфінал (2016) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Ісьля́ндыі па футбо́ле (па-ісьляндзку: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Ісьляндыю ў міжнародных матчах па футболе. Кіроўны орган — Футбольная асацыяцыя Ісьляндыі[3]. На чэмпіянаце Эўропы 2016 году зборная ўпершыню трапіла ў фінальную частку, дзе дайшла да 1/4 фіналу. А ў 2018 годзе каманда ўпершыню выступіла ў фінальнай частцы чэмпіянату сьвету.
18 жніўня 2004 году ісьляндцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[4]. На гэтым матчы, які праходзіў у Ляўгардальсвэльлюры, прысутнічалі 20 204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісьляндыі), што зьяўляецца рэкордам краіны па наведвальнасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Свой першы міжнародны матч зборная Ісьляндыі згуляла 29 ліпеня 1930 году супраць зборнай Фарэрскіх астравоў[5]. Ісьляндыя перамагла зь лікам 1:0, але абедзьве каманды на той момант не ўваходзілі ў ФІФА[6]. Першы матч, афіцыйна прызнаны ФІФА, адбыўся ў Рэйк’явіку 17 ліпеня 1946 году, калі мясцовая каманда зазнала паразу 0:3 супраць зборнай Даніі[7]. Першая перамога была здабытая ў 1947 годзе ў матчы супраць зборнай Фінляндыі[8]. Цягам першых 20 гадоў існаваньня фэдэрацыі каманда пераважна ня брала ўдзелу ў кваліфікацыях да чэмпіянатаў сьвету або чэмпіянатаў Эўропы.

У 1980 годзе каманда Ісьляндыі стала пераможцам першы розыгрыш таварыскага турніру, вядомага як Кубак Грэнляндыі[9]. Толькі з 1974 году каманда на сталай аснове бярэ ўдзел у кваліфікацыі да кожнага чэмпіянату сьвету і чэмпіянату Эўропы. У 1994 годзе зборная дасягнула 37-й радку рэйтынгу ФІФА. У таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі 24 красавіка 1996 году ў Таліне Эйдур Гуд’ёнсэн выйшаў на замену замест свайго бацькі Арнара. Гэта стала першым выпадкам, калі бацька і сын згулялі ў адным міжнародным матчы[10]. У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2004 году ісьляндцы занялі трэці радок у сваёй адборачнай групе, адстаўшы ад зборнай Шатляндыі толькі на адзін пункт[11].
Аднак наступныя кваліфікацыйныя кампаніі аказаліся значна цяжэйшымі для каманды з Ісьляндыі, якая фінішавала блізу апошніх месцаў у сваіх групах. Падчас кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2008 году зборная здабыла дзьве нечаканыя перамогі над зборнай Паўночнай Ірляндыі, пры чым у гасьцях астраўляне перамаглі зь лікам 0:3, а ўжо ў другім матчы была зафіксаваная перамога ісьляндцаў 2:1. Таксама няблага дружына згуляла супраць зборнай Гішпаніі, зьвёўшы хатні матч унічыю 1:1, а ў гасьцёх саступіўшы толькі 1:0. Але ж некачана каманда з буйным лікам саступіла зборнай Латвіі 4:0, а таксама ня здолела перагуляць зборную Ліхтэнштайну, нават зазнаўшы паразу ў Ліхтэнштайне зь лікам 3:0.

Ісьляндыя ўпершыню кваліфікавалася на буйны турнір у 2015 годзе, заняўшы другі радок у адборачнай групе да чэмпіянату Эўропы 2016 году, прагуляўшы толькі ў двух матчха і двойчы перамогшы зборную Нідэрляндаў[12][13][14][15]. Падчас кваліфікацыі зборная Ісьляндыі дасягнула свайго тагачаснага найвышэйшага месца ў рэйтынгу ФІФА — 23-га[16][17]. На фінальным турніры каманда пачала з двух нічыіх 1:1 у сустрэчаў супраць зборных Партугаліі і Вугоршчыны. Затым дружына выйшла з групы дзякуючы перамозе 2:1 над зборнай Аўстрыі[18]. Хутка каманда прабілася ў чвэрцьфінал пасьля сэнсацыйнай перамогі 2:1 над зборнай Ангельшчыны, што прывяло да адстаўкі трэнэра ангельцаў Роя Годжсана адразу пасьля фінальнага сьвістка[19]. Аднак у чвэрцьфінале астраўляне былі выбітыя зборнай Францыі[20]. Таксама зборная кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 2018 году. Такім чынам, краіна стала краінай з найменшай колькасьцю насельніцтва, якая калі-небудзь трапляла ў фінальную частку турніру, пакуль гэты рэкорд ня быў абноўлены зборнай Кюрасао ў 2026 годзе[21]. Зборная Ісьляндыі трапіла з зборнымі Харватыі, Аргентыны і Нігерыі ў адную групу, якая была акрэсьленая як «група сьмерці»[22][23]. Не зважаючы на складаную групу, шэраг журналістаў прагназавалі, што ісьляндцы маюць шанец выйсьці зь яе, абапіраючыся на ўражлівы выступ на Эўра‑2016[24]. У першым матчы каманда ўтрымала нічыю з аргентынцамі 1:1[25], але параза ад зборнай Нігерыі паставіла дружыну ў невыгоднае становішча. А параза ў матчы з харватамі выбіла ісьляндцаў з турніру, якія фінішавалі на апошнім радку[26].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Faroe Islands – List of International Matches. RSSSF. Праверана 3 лістапада 2010 г.
- ↑ International matches of Iceland. RSSSF. Праверана 3 лістапада 2010 г.
- ↑ Iceland stars set up academy. Uefa.com (2003-10-07). Праверана 2013-11-15 г.
- ↑ Leikskýrsla (ісьл.) Mótalisti. KSÍ. Праверана 13 кастрычніка 2014 г.
- ↑ Northern Lights: The Sudden Ascent Of The Iceland National Football Team. Twohundredpercent.net (21.10.2013). Праверана 28.06.2016 г. Архіўная копія ад 04.01.2018 г.
- ↑ Football in Iceland — The Secret to Success — Guide to Iceland // Guide to Iceland, 23.07.2017 г. Архіўная копія ад 20.08.2018 г.
- ↑ Iceland. beinsports.com (03.06.2016). Праверана 28.06.2016 г. Архіўная копія ад 13.08.2016 г.
- ↑ Iceland – Member associations. Uefa.org (20.05.2016). Праверана 29.06.2016 г. Архіўная копія ад 23.06.2016 г.
- ↑ Greenland Cups 1980-84. RSSSF. Праверана 19.08.2018 г. Архіўная копія ад 12.12.2022 г.
- ↑ Iceland's father and son team // The Independent, 25.04.1996 г. Архіўная копія ад 11.10.2017 г.
- ↑ Euro 2004 Qualifying Group Five // BBC News, 11.10.2003 г. Архіўная копія ад 12.12.2022 г.
- ↑ Bishara, Motez (06.06.2016) Euro 2016: How tiny Iceland slays the giants. CNN. Праверана 29.06.2024 г.
- ↑ Turkey beats Dutch to go 3rd in Group A, Iceland qualifies. USA TODAY. Праверана 29.06.2024 г.
- ↑ Iceland reaches Euro 2016 for its biggest soccer achievement // Sports Illustrated. — 07.09.2015.
- ↑ Christenson, Marcus; Einarsson, Magnús Már. Iceland reach Euro 2016 but Lars Lagerback insists: 'Nelson Mandela is a hero, I am not' // The Guardian, 07.09.2015 г.
- ↑ An Icelandic summer. timesofmalta.com (27.06.2016). Праверана 03.07.2016 г. Архіўная копія ад 28.06.2016 г.
- ↑ Gonzalez, Roger (01.10.2015) FIFA rankings: Argentina No. 1, USA below Iceland, Mexico, Algeria. CBSSports.com. Праверана 03.07.2016 г. Архіўная копія ад 16.09.2016 г.
- ↑ Ough, Tom. Iceland 2–1 Austria, Euro 2016: Rearguard action and late winner set up England tie for competition's smallest nation // Telegraph, 22.06.2016 г. Архіўная копія ад 24.06.2016 г.
- ↑ Wallace, Sam. England 1 Iceland 2, Euro 2016 – Humiliation as Joe Hart clanger sees Roy Hodgson's men crash out in Nice // Telegraph, 27.06.2016 г. Архіўная копія ад 12.01.2022 г.
- ↑ Smyth, Rob. France 5–2 Iceland: Euro 2016 quarter-final – as it happened // The Guardian, 03.07.2016 г. Архіўная копія ад 08.07.2016 г.
- ↑ Iceland become smallest nation ever to qualify for World Cup finals // The Guardian, 09.10.2017 г.
- ↑ Fifa World Cup 2018 group of death: This is the toughest draw // Evening Standard Архіўная копія ад 28.06.2018 г.
- ↑ 2018 FIFA World Cup Russia. FIFA. Праверана 28.06.2018 г. Архіўная копія ад 20.05.2014 г.
- ↑ World Cup Russia 2018: For Iceland, anything is possible. Deutsche Welle (30.05.2018). Праверана 28.06.2018 г. Архіўная копія ад 28.06.2018 г.
- ↑ World Cup 2018: Debutants Iceland hold Argentina to 1-1 draw // BBC Sport, 16.06.2018 г. Архіўная копія ад 18.06.2018 г.
- ↑ World Cup 2018: Iceland out after defeat by group winners Croatia // BBC Sport, 26.06.2018 г. Архіўная копія ад 04.12.2020 г.
