Кефлявік
Выгляд
| Кефлявік ісьл. Keflavík | |
| Населены пункт | |
Выгляд Кефлявіку | |
| Краіна | Ісьляндыя |
|---|---|
| Выбарчая акруга | Паўднёвая выбарчая акруга |
| Рэгіён | Судурнэс |
| Грамада | Рэйк’янэсбайр |
| Першыя згадкі | XVI стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 5 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 64°01′ пн. ш. 22°34′ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 821 чал. (2015) |
| Сайт | reykjanesbaer.is |
| Кефлявік на мапе Ісьляндыі Кефлявік | |
Кефлявік (па-ісьляндзку: Keflavík) — горад на паўвостраве Рэйк’янэс у паўднёва-заходняй Ісьляндыі.
Насельніцтва — 8169 жыхароў (2007). З 1994 году горад уваходзіць у адзіны муніцыпалітэт Рэйк’янэсбайр, дзе жыве 13256 чалавек (2007).
Кефлявік знаходзіцца ў 30 км на захад ад сталіцы краіны Рэйк’явіку (па аўтадарозе — каля 50 км), у горадзе ёсьць гавань, паблізу гораду — аднайменны міжнародны аэрапорт. Да 2006 году ў горадзе знаходзіўся штаб Узброеных сіл Ісьляндыі.
Паселішча было заснаванна ў XVI ст. і працяглы час асновай эканомікі было рыбалоўства.
Са спартыўных каманд гораду вядомы «Футбольны клюб Кефлявік», чатырохразовы чэмпіён Ісьляндыі па футболе, вядомы па выступленьні ў эўракубках.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кефлявік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў