Летнія Алімпійскія гульні 2028 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Летнія Алімпійскія гульні 2028 году (афіцыйна — Гульні XXXIV Алімпіяды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое зьяўляецца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Будуць праведзеныя з 21 ліпеня да 6 жніўня 2028 году ў Лос-Анджэлесе.

Выбар месца правядзеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як на правядзеньне гульняў 2024 году засталося толькі два кандыдаты — Парыж і Лос-Анджэлес, у выніку перамоваў у чэрвені — ліпені 2017 году паміж МАК і прадстаўнікамі Парыжу і Лос-Анджэлесу было прынятае рашэньне, што ў 2024 годзе гульні пройдуць у Парыжы, а ў 2028 годзе — у Лос-Анджэлесе. Кандыдатура Лос-Анджэлесу як месца правядзеньня гульняў 2028 году была зацьверджаная на 131-й сэсіі МАК 13 верасьня 2017 году[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Paris set to host 2024 Olympics, Los Angeles to be awarded 2028 Games by IOC (анг.). ABC News. Праверана 1 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летнія Алімпійскія гульні 2028 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў