Перайсьці да зьместу

Летнія Алімпійскія гульні 2020 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Летнія Алімпійскія гульні — 2020»)
XXXII летнія Алімпійскія гульні
Дэвіз Аб’яднаныя эмоцыямі
Горад-арганізатар Токіё, Японія
Узнагароды 339 у 33 відах спорту
Цырымонія адкрыцьця 21 ліпеня 2021
Цырымонія закрыцьця 8 жніўня 2021
Афіцыйна адкрыў Нарухіта
Алімпійскі агонь Наомі Осака
Стадыён Алімпійскі стадыён Токіё
Афіцыйны сайт tokyo2020.org

Ле́тнія Алімпі́йскія гу́льні 2020 го́ду (афіцыйна — Гульні XXXII Алімпіяды) — XXXII летнія Алімпійскія гульні, якія прайшлі з 21 ліпеня па 8 жніўня 2021 ў Токіё, Японія. Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 году, але праз сусьветную пандэмію каранавіруснай інфэкцыі першапачатковыя пляны былі парушаныя. Гульні перанесьлі, а не адмянілі, што здарылася ўпершыню ў гісторыі[1]. З маркетынгавых чыньнікаў мерапрыемства захавала брэнд Токіё-2020[2]. Самі спаборніцтва ладзіліся ў значнай ступені праводзіўся за зачыненымі дзьвярыма без гледачоў, бо нават праз год пасьля пераносу наступствы каранавірусу ўсё яшчэ мелі месцца. Гульні атрымаліся самымі дарагімі ў гісторыі, з агульнымі выдаткамі больш за 20 мільярдаў даляраў[3].

Гарады-прэтэндэнты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заяўкі на правядзеньне гульняў прымаліся да 1 верасьня 2011 году і былі атрыманыя ад шасьці гарадоў[4]:

7 верасьня 2013 году на 125-й сэсіі МАК у Буэнас-Айрэсе Міжнародны алімпійскі камітэт абвесьціў горад-гаспадар, якім стаў Токіё.

У праграме Алімпійскіх гульняў 33 віды спорту:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]